Кляштар дамінаканаў (Заслаўе)

Кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Заслаўі. Існаваў у 1678—1832 гадох.

У 1676 (паводле іншых зьвестак у 1684) годзе апошняя прадстаўніца заслаўскай галіны Глябовічаў Хрысьціна Барбара разам з мужам Казімерам Янам Сапегам заснавала ў Заслаўі кляштар дамініканаў і перадала яму касьцёл Міхаіла Арханёла (ранейшы кальвінскі збор) і заходнюю частку Заслаўскага замку разам з палацам[1]. На тэрыторыі самога Заслаўя кляштару належала некалькі пляцаў, арандатары, якія складалі яго юрыдыку.

  1. ^ Заяц, Ю. А. Заславль Х—XVIII веков. — Минск, 1987. С.56.