Каўкаская мыш
Каўкаская мыш (Apodemus ponticus) — жывёла клясы сысуноў атрада грызуны (Rodentia) сямейства Мышы (Muridae).
Каўкаская мыш | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Мышы (Muridae) |
Род | Apodemus |
Бінамінальная намэнклятура | |
Apodemus ponticus Sviridenko, 1936 | |
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца на Каўказе (Азэрбайджан, Армэнія, Грузія, Расея). Насяляе зьмешаныя лясы, лесастэпы, травяністыя палі і хмызьнякі.
Постаць
рэдагавацьДаўжыня галавы і тулава складае ад 83 да 103 мм, хвост ад 97 да 104 мм, маса ? грамаў. Верх інтэнсіўна карычневы; ніз ад светла-шэрага да белага.
Лад жыцьця
рэдагавацьПераважна начны лад жыцьця. Выкарыстоўвае натуральныя або робіць норы з гнездавымі і запаснымі камерамі. Сілкуецца насеньнем, збожжам, арэхамі і вусякамі. Захоўвае арэхі і іншую ежу. Размнажаецца ў цёплы час года, у прыплодзе 5–6 малых.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |