Каўай Леанард
Каўа́й Э́нтані Ле́анард (па-ангельску: Kawhi Anthony Leonard; нар. 29 чэрвеня 1991 году, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Лос-Анджэлес Кліпэрз» з НБА. Раней бараніў колеры «Сан-Антоніё Спэрз» і «Таронта Рэптарз». Двухразовы чэмпіён НБА, двухразовы самы каштоўны гулец фіналу НБА і найлепшы абарончы гулец НБА.
Каўай Леанард | ||
![]() | ||
Пазыцыя: | лёгкі форвард, атакавальны абаронца | |
Рост: | 201 см | |
Вага: | 104 кг | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзіўся: | 29 чэрвеня 1991 (33 гады) | |
Альма-матэр: | ||
Драфт | ||
15, драфт НБА 2011 году | ||
Клюбная інфармацыя | ||
---|---|---|
Клюб | Лос-Анджэлес Кліпэрз | |
Нумар | 2 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2009—2011 | Сан-Дыега Стэйт Ацтэкс[d] | |
2011—2018 | Сан-Антоніё Спэрз | |
2018—2019 | Таронта Рэптарз | |
2019— | Лос-Анджэлес Кліпэрз | |
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
Статыстыка на NBA.com |
Кар’ера
рэдагаваць«Сан-Антоніё Спэрз»
рэдагавацьУ 2011 годзе быў абраны ў першым раўндзе драфту НБА пад агульным 15-м нумарам камандай «Індыяна Пэйсэрз». Тым ня менш, ён пачаў сваю прафэсійную кар’еру, гуляючы за «Сан-Антоніё Спэрз», куды быў абменены адразу пасьля драфту разам з Эразэмам Лорбэкам і Давісам Бэртансам на Джорджа Гіла[2]. Узімку 2012 году ён мусіў быў згуляць у гульні пачаткоўцаў на матчы усіх зорак, але не згуляў праз траўму[3]. Пасьля таго, як «Сан-Антоніё» абмяняў Рычарда Джэфэрсана ў «Голдэн Стэйт Ўорыярз», Леанард заняў месца ў стартавым складзе каманды. Пасьля свайго дэбютнага сэзону ён заняў чацьвертае месца ў галасаваьнні за навічка году ў лізе[4] і быў улучаны ў каманду ўсіх пачаткоўцаў НБА[5].
У наступным сэзоне ён дапамог камандзе прабіцца ў фінал НБА, дзе «Сан-Антоніё» зазнаў паразу ад «Маямі Гіт» у сэрыі зь сямі гульняў. У сэзоне 2013—2014 гадоў ён набіраў у сярэднім 12,8 пунктаў і рабіў 6,2 падбораў за гульню, дапамагаючы камандзе дакрочыць другі раз запар да фіналу НБА, дзе «Сан-Антоніё» зноў сустрэўся з «Маямі Гіт»[6]. Гэтым разам тэхаскі клюб перамог, стаўшы чэмпіёнам НБА[7]. Сам Леанард набіраў у сярэднім 17,8 пунктаў у фінале, што прынесла яму ўзнагароду самага каштоўнага гульца фіналу[8]. 5 красавіка 2015 году ў гульні супраць «Голдэн Стэйт» ён набраў 26 пунктаў ды рэкордныя для сябе 7 перахопаў за сустрэчу[9]. 23 красавіка ён быў названы найлепшым абарончым гульцом НБА, далучыўшыся да Майкла Джордана і Гакіма Аладж’ювона як адзіных гульцоў, якія здабывалі дзьве ўзнагароды, як то самы каштоўны гулец фіналу НБА і найлепшы абарончы гулец НБА. На наступны дзень ён назьбіраў рэкордныя за кар’еру 32 пункты ў матчы супраць «Лос-Анджэлес Лэйкерз»[10], але «шпоры» атрымалі паразу ў сэрыі ў сямі гульняў.
16 ліпеня 2015 году ён падпісаў новы пяцігадовы кантракт з «Сан-Антоніё» на 90 мільёнаў даляраў[11]. 2 красавіка 2016 году гулец назьбіраў 33 пункты ў гульні супраць «Таронта Рэптарз», дапамогшы падоўжыць хатнюю сэрыю перамог каманды да 64 гульняў. «Сан-Антоніё» завяршыў сэзон пад другім нумарам пасеву ў Заходняй канфэрэнцыі, а Леанард атрымаў сваю другую ўзнагароду запар як найлепшым абарончым гульцом НБА, стаўшы першым нецэнтравым пасьля Дэніса Родмана, якому ўдалося зрабіць гэта двойчы запар. У сэзоне 2016—2017 гадоў Леанард некалькі разоў абнаўляў асабісты рэкорд па набраных пунктах за гульню, але пасьля некалькі разоў выбываў праз траўмы.
«Таронта Рэптарз»
рэдагавацьУ чэрвені 2018 году запытаў абмен у іншы клюб, выказаўшы жаданьне выступаць за адную з камандаў Лос-Анджэлесу. Аднак галоўны трэнэр «Сан-Антоніё» не плянаваў узмацняць супернікаў па Заходняй канфэрэнцыі, таму Леанард быў абменены ў «Таронта Рэптарз». Угода таксама прадугледжвала пераход Дэні Грына ў Таронта, а таксама Дэмара Дэрозана, Якаба Пёльтля і выбар у першым раўндзе на драфце 2019 году[12]. Леанард дэбютаваў за сваю новую каманду 17 кастрычніка ў гульні супраць «Кліўлэнд Кавальерз», якую ён дапамог выйграць, набраўшы 24 пункты і зрабіўшы 12 падбораў.
1 студзеня 2019 году ён набраў 45 пунктаў у сустрэчы супраць «Юты Джаз», што зрабілася ягоным асабістым рэкордам. У першай гульні другога раўнда плэй-оф Леанард паўтарыў свой выніковы рэкорд, набраўшы 45 пунктаў у матчы супраць «Філадэлфіі Сэвэнці Сыксэрз»[13]. У 7-й гульні сэрыі супраць «Філадэлфіі» ён зрабіў пераможны трохпунктавы кідок адначасна з гукавым сыгналам, што дазволіла камандзе прабіцца ў фінал Усходняй канфэрэнцыі. У фінале НБА «Рэптарз» сустрэўся з «Голдэн Стэйт Ўорыярз» і здабыў перамогу ў сэрыю ў шасьці гульнях. Леанард здабыў узнагароду самаму каштоўнаму гульцу фіналу НБА, стаўшы толькі трэцім гульцом у гісторыі пасьля Леброна Джэймза і Карыма Абдул-Джабара, які здабылі гэтую узнагароду з двума рознымі камандамі.
«Лос-Анджэлес Кліпэрз»
рэдагаваць10 ліпеня 2019 года падпісаў кантракт з «Лос-Анджэлес Кліпэрз»[14]. За новую каманду дэбютаваў 30 кастрычніка ў матчы супраць «Лос-Анджэлес Лэйкерз», дзе назьбіраў 30 пунктаў, зрабіў 6 падбораў і 5 перадач. 24 студзеня 2020 году гулец стаў аўтарам свайго першага трыпл-дабла ў кар’еры, набраўшы 33 пункты, 10 падбораў і 10 перадач у матчы супраць «Маямі Гіт». 16 лютага быў названы гульцом асноўнага складу матчу ўсіх зорак НБА. Ён дапамог камандзе прабіцца ў другі раўнд плэй-оф, дзе «Кліпэрз» саступілі «Дэнвэр Нагетс».
У сэзоне 2020—2021 гадоў ён вывеў каманду ў плэй-оф, дзе «Кліпэрз» дакрочылі да фіналу канфэрэнцыі. Там, праўда, мацнейшымі аказаліся «Фінікс Санз». Наступны сэзон ён прапусьціў праз траўму. Безь яго каманда не дала рады нават у змаганьні за плэй-оф. Леанард вярнуўся пасьля траўмы 3 кастрычніка 2022 году, набраўшы 11 пунктаў, зрабіў чатыры падборы, дзьве перадачы і два перахопы ў перадсэзонным пераможным матчы над «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз»[15]. 10 студзеня 2024 году баскетбаліст склаў новае пагадненьне з «Кліпэрз», згодна зь якім яму былі прапанаваныя 153 мільёны даляраў цягам наступных трох гадоў[16].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б College Basketball at Sports-Reference.com
- ^ «NBA Draft trades: Pacers deal Leonard to San Antonio for George Hill». Sporting News.
- ^ «Spurs». San Antonio Express-News.
- ^ «Cavaliers’ Kyrie Irving named Kia Rookie of the Year». NBA.
- ^ «San Antonio’s Kawhi Leonard Named to NBA’s All-Rookie First Team». San Antonio Spurs.
- ^ «Kawhi Leonard Named to 2013-14 NBA All-Defensive Second Team». San Antonio Spurs.
- ^ «Heat at Spurs». NBA.
- ^ «Kawhi, of course: Spurs’ Leonard Finals MVP». ESPN.
- ^ «Warriors at Spurs». NBA.
- ^ «Clippers at Spurs». NBA.
- ^ «Spurs Re-Sign Kawhi Leonard». San Antonio Spurs.
- ^ «Toronto Raptors Acquire Kawhi Leonard». Toronto Raptors.
- ^ «Raptors vs. 76ers Game 1 score, highlights: Kawhi Leonard’s playoff career-high 45 points power Toronto past Philadelphia». CBS Sports.
- ^ «L.A. Clippers Sign Two-Time Finals MVP Kawhi Leonard». Los Angeles Clippers
- ^ Azarly, Tomer (3.10.2022). «Clippers star Kawhi Leonard reacts to first game in 476 days». ClutchPoints.
- ^ Pelton, Kevin (10.01.2024). «Kawhi Leonard’s new deal: Boost for Clippers, but a blow for free agents?». ESPN.