Кая Скадэларыё
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Кая Роўз Скадэларыё (анг. Kaya Rose Scodelario, народжаная Кая Роўз Хамфры, анг. Kaya Rose Humphrey; нарадзілася 13 сакавіка 1992) — брытанская акторка і мадэль, больш вядомая за яе ролю Эфі Стонэм ў сэрыяле «Малакасосы» (Skins).
Кая Роўз Скадэларыё | |
Kaya Scodelario | |
Кая Скадэларыё | |
Імя пры нараджэньні | Кая Роўз Хамфры (Kaya Rose Humphrey) |
---|---|
Дата нараджэньня | 13 сакавіка 1992 (32 гады) |
Месца нараджэньня | Падынгтан, Лёндан, Вялікабрытанія |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Навуковая сфэра | кінаакторства[d][1] |
IMDb | ID nm2546012 |
Рост | 1,68 см |
---|---|
Грудзі | 81 см |
Стан | 58,5 см |
Сьцёгны | 86,5 см |
Колер валасоў | шатэнка |
Вочы | блакітны |
Біяграфія
рэдагавацьКая Скадэларыё нарадзілася 13 сакавіка 1992 году ў Ізьлінгтане (Лёндан, Вялікабрытанія). Бацька — ангелец, маці — бразыльянка. Бацькі Каі разышліся, калі яна яшчэ была дзіцём. Скадэларыё свабодна гаворыць па-партугальску. Усе сваякі яе маці жывуць у Іту, штат Сан-Паўлу і яна звычайна праводзіць там некаторы час улетку. Праз Твітэр Кая пацьвердзіла, што доўгі час змагалася з дысьлексіяй.
Кар’ера
рэдагавацьНягледзячы на адсутнасьць папярэдняй адукацыі і досьведу акторскай гульні, сваю першую ролю ў сэрыяле «Малакасосы» Кая атрымала ва ўзросьце 14 гадоў. Пасьля таго, як яна прыйшла на праслухоўваньне, Кая зразумела, што занадта юная для такой ролі і зьбянтэжылася, але прадусар спыніў яе, перш чым яна пайшла, і папрасіў прачытаць некалькі радкоў. Хоць гераіня Скадэларыё вельмі мала кажа ў першым сэзоне, яе характар значна разьвіваецца ў другім, пакуль паступова не становіцца цэнтральным пэрсанажам у трэцім сэзоне, пасьля поўнай замены акторскага складу наступным пакаленьнем новых герояў. Такім чынам, Эфі — адзіны пэрсанаж, які зьявіўся ва ўсіх чатырох сэзонах «Малакасосаў».
12 сакавіка 2009 г. на афіцыйным сайце сэрыяла было абвешчана пра здымкі чацьвёртага сэзону. Яны пачаліся ў ліпені і скончыліся 18 лістапада 2009 году. Скадэларыё пакінула шоў пасьля чацьвёртага сэзону, саступіўшы дарогу трэцяму пакаленьню новых герояў. За сваю ролю ў «Малакасосах» у 2009 годзе Кая была намінавана на ўзнагароду TV Quick Awards у катэгорыі «Лепшая актрыса».
Працягваючы акторскую кар’еру, Кая зьнялася ў сваім дэбютным паўнамэтражным фільме «Месяц 2012», прэм’ера якога адбылася на фэстывалі незалежнага кіно Sundance Film Festіval у 2009 годзе, дзе фільм атрымаў добрыя водгукі. У сваім другім фільме «Завострываньне» Кая згуляла дзяўчыну Ташу, фільм выйшаў у пракат 26 сакавіка 2010 г. У дадатак, Скадэларыё зьявілася ў эпізадычнай ролі ў рымэйку фільму «Бітва тытанаў» 2010 году.
Раней Скадэларыё падпісала кантракт з мадэльным агенцтвам Models 1 і здымалася ў фотасэсіях, для такіх часопісаў як Teen Vogue Nylon, instyle UK, Elle UK, Dazed Confused, Vogue і iD. Яна таксама зьяўлялася ў кліпах «Stay Too Long», «She Said», «Love Goes Down», and «Writing’s On The Wall» брытанскага гурта Plan B і «Old isleworth» The Ruskіns.
У красавіку 2010 году Кая пацьвердзіла, што будзе гуляць Кэці ў новай экранізацыі рамана Эмілі Брантэ «Навальнічны перавал». Здымкі пачаліся ў верасьні і скончыліся ў лістападзе 2010 году. Прэм’ера фільму адбылася 6 верасьня 2011 на міжнародным кінафэстывалі ў Вэнэцыі, таксама фільм быў паказаны ў рамках спэцыяльнага паказу на кінафэсьце ў Таронта і на шматлікіх іншых эўрапейскіх фэстах. Рэліз у Вялікабрытаніі адбыўся 11 лістапада 2011 году.
2011 прынёс больш новых праектаў для Скадэларыё. Яна падпісала кантракт на здымкі ў новым брытанскім трылеры «Twenty8K», згуляўшы Салі Ўівэр. Здымкі ішлі шэсьць тыдняў, на працягу красавіка і траўня 2011 году. Фільм выйдзе ў пракат вясной 2012 году. У канцы чэрвеня, Кая паведаміла праз Твітэр, што яна здымецца ў фільме «Now is Good» разам з Дакотай Фанінг. Фільм заснаваны на рамане Джэні Даунхэм «Пакуль я жывая», ён распавядае пра дзяўчыну, якая памірае ад лейкеміі, яна стварае сьпіс рэчаў, якія яна хоча зрабіць, да таго, як памрэ. Кая гуляе ролю Зоі, лепшай сяброўкі галоўнай гераіні, больш разьняволенай і безразважнай дзяўчыны. Здымкі доўжыліся сем тыдняў, у ліпені і жніўні 2011 году.
Акрамя таго, вядома, што Кая згуляе ролю Lamb ў фільме «Stay with Me», рэжысэрам якога стане Цім Фівел. Фільм заснаваны на рамане Лэсьлі Гластэр «Now You See Me». Здымкі павінны пачацца ў лютым ці сакавіку 2012 году. Яшчэ адзін яе праект — «invisible», напісаны і спрадзюсіраваны Робэртам Кэвана, які таксама выступіць рэжысёрам і згуляе адну з галоўных роляў у фільме. Скадэларыё гуляе ролю Лолы, дзяўчыны-падлетка, якая ўцякла пры спробе прыцягненьня да прастытуцыі. Фільм заснаваны на сцэнарыі Сі Уола «Drinking Chocolate».
У канцы верасьня 2011 г Скадэларыё прыступае да здымак сэрыяла «Любоўнае жыцьцё» для тэлеканала BBC One. Арыгінальны праект, які складаецца зь пяці эпізодаў, распавядае пра розныя любоўныя дылемы. Кая гуляе Карэн, любоўную цікавасьць сваёй настаўніцы ў выкананьні Білі Пайпэр. Сэрыял выйдзе на экраны ў 2012 годзе.
Фільмаграфія
рэдагавацьКіно
рэдагаваць- 2012 Emanuel and the Truth about Fіshes (Эмануэль і праўда пра рыб) — Эмануэль / Emanuel
- 2012 Now is Good (Пакуль я жывая) — Зоі Уокер / Zoey Walker
- 2012 Invisible (Нябачны) — Лола / Lola
- 2012 Stay With Me (Застанься са мной) — Lamb
- 2012 Twenty8K — Салі Уівер / Sally Weaver
- 2011 The Wuthering Heights (Навальнічны перавал) — Кэтрын Эрншоў / Catherіne Earnshaw
- 2010 Shank (Завострываньне) — Таша / Tasha
- 2010 Clash of the Titans (Бітва Тытанаў) — Peshet
- 2009 Moon (Месяц) — Ева / Eve
Сэрыялы
рэдагаваць- 2012 Love Life (Любоўнае жыцьцё) — Карэн / Karen
- 2007—2010 Skins (Малакасосы) — Эфі Стоўнэм / Effy Stonem
Тэатар
рэдагаваць- Oliver Twist — Олівэр / Olіver
- Into The Woods — Жонка пекара / The Baker’s Wіfe
- Bogboy — Галоўная роля / Lead Role
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьДоўгі час хадзілі чуткі, што Кая сустракалася са сваім партнэрам па сэрыяле «Малакасосы» Нікаласам Холтам. Пазьней Нік распавядаў, што такая сытуацыя ўзьнікла з-за таго, што падчас інтэрвію на Т4, вядучы Стыў Джонс спытаўся ў іх «Ну што, хлопцы, як даўно вы разам?», на што актор у жарт адказаў «О, мы зьбіраемся ажаніцца ў наступным месяцы». У любым выпадку, у маладых людзей цёплыя адносіны і Кая ня раз згадвала, што яны добрыя сябры. Пасьля сэрыяла яны таксама разам здымаліся ў фільме «Бітва тытанаў».
«Першыя некалькі гадоў пасьля „Малакасосаў“ я ўвесь час назірала за Нікам. Ён вучыў мяне, нават нічога не робячы. Я сядзела побач, назірала за ім і вучылася. Я так яго паважаю, і мы часта бачымся.»
На здымках трэцяга сэзону ўсё тых жа «Малакасосаў» Кая зблізілася са сваім калегам Джэкам О’Конэлам. Іх адносіны доўжыліся каля году, перш чым яны расталіся ў чэрвені 2009. Дзяўчына пацьвердзіла іх адносіны ў інтэрвію аднаму выданьню, таксама доказам могуць служыць мноства асабістых фатаграфіяў пары, дзе яны разам.
«Сёе-тое адбывалася ў маім асабістым жыцьці ў той момант і ў жыцьці Джэка таксама», — распавядае яна аб разрыве, старанна падбіраючы словы. «Я сапраўды магла выйсьці замуж за яго, але я была такая маладая. І тады гэтая думка разьбіла мне сэрца. Я правяла цэлы тыдзень у маёй спальні, плакала і думала, што ніколі не стану лепш. Але я шмат чаму навучылася дзякуючы гэтаму і стала мацней.»
У канцы 2009 году Кая пачынае сустракацца з акторам Эліётам Ціценсарам. Яны пазнаёміліся ў час цырымоніі TV Choice Awards дзякуючы іх агульнаму сябру Люку Паскуаліна. Іх адносіны сталі больш сур’ёзнымі, пасьля таго як Кая падтрымала Эліёта падчас судовага працэсу над акторам. Маладыя людзі не хаваюць сваіх адносінаў і часта зьяўляюцца разам на розных публічных мерапрыемствах, а таксама актыўна перапісваюцца ў Твітэры.
«Мы спадабаліся адзін аднаму, а праз тыдзень ён прыехаў, каб убачыць Люка, але правёў увесь уік-энд, размаўляючы са мной. Мы сустракаліся кожную нядзелю пасьля гэтага, і ў лістападзе ён адвёў мяне ў бок і сьпытаў „Ты будзеш маёй дзяўчынай?“ Гэта было так міла, я адчула сябе так, як быццам зноў вучуся ў старэйшай школе. На Каляды ён узяў мяне на Барбадас, а хутка мы едзем у Італію.»
Тату Каі Скадэларыё
рэдагавацьНа правай назе ў Каі ёсьць тату ў выглядзе кветкавага арнамэнту, якую яна зрабіла, па яе словах, у нелегальным салёне ў 16 гадоў. Таксама на правым баку ў Каі ёсьць тату ў выглядзе зорачкі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКая Скадэларыё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |