Вэксэль (вэксаль, ад нямецкага Wechsel — «абмен») — дакумэнт, які становіць сабой пісьмовае абавязаньне даўцы вэксэля заплаціць трымальніку вэксэля адпаведную грашовую суму ў вызначаны час.

Форма вэксэлю зацьверджаная законам. Вэксэль павінен мець наступныя рэквізыты:

  • Найменьне «Вэксэль», уключанае ў тэкст дакумэнту
  • Імя, рэквізыты даўцы
  • Імя, рэквізыты трымальніка
  • Сума абавязальніцтва
  • Тэрмін выкананьня абавязнасьці
  • Месца выкананьня абавязнасьці
  • Дата і месца складаньня вэксэлю
  • Подпіс даўцы вэксэлю
  • Існуе 2 віды вэксэляў:
  • Просты вэксэль
  • Пераводны вэксэль (тратта)

Па пераводным вэксэлі плацельшчыкам зьяўляецца ня даўца, а трэцяя асоба — акцэптант (звычайна такім выступляе банк). Акцэптант прымае на сябе безумоўны абавязак заплаціць, ажыцьцяўляючы акцэпт. Да таго моманту ён не зьяўляецца абавязаным. Па сутнасьці, пераводны вэксэль — пісьмовае паручэньне даўцы банку выплаціць трымальніку вэксэля азначаную суму ў азначаны тэрмін.