Кашанка
Каша́нка — рака ў Амсьціслаўскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Проні (басэйн Дняпра). Даўжыня 39 км. Плошча вадазбору 146 км². Выдатак вады ў вусьці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5‰.
Кашанка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Басьценавічы |
Вусьце | Проня |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 39 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 0,8 м³/с |
Плошча басэйну | 146 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,5 ‰ |
Пачынаецца за 1,3 км на поўнач ад вёскі Басьценавічы Амсьціслаўскага раёну, вусьце каля вёскі Скварск Чавускага раёну. Цячэ Аршанска-Магілёўскай раўнінай.
Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй скрынкападобная і трапэцападобная; шырыня яе 150—300 м у высокай плыні, 400—600 м у сярэдняй, да 1,3 км у нізкай. Схілы стромкія і ўмерана стромкія (вышыня 20—25 м), парэзаныя ярамі і далінамі дробных прытокаў, на вялікім працягу адкрытыя. Абалона перарывістая, шырынёй 100—300 м, месцамі да 800 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,4 км (паміж вёскамі Шыркі і Цярэні Амсьціслаўскага раёну), на астатнім працягу зьвілістае. Шырыня ракі ў межань 1—5 м, месцамі да 10 м[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 198
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 198