Катастрофа BAe-125 пад Менскам
Катастрофа BAe-125 пад Менскам — авіякатастрофа, якая адбылася 26 кастрычніка 2009 году за 2 км ад нацыянальнага аэрапорту «Мінск».
Катастрофа BAe-125-800B авіякампаніі «С-Эйр» пад Менскам | |
BAe-125 | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 26 кастрычніка 2009 |
Характар | катастрофа |
Месца катастрофы | каля вёскі Пяцілетка, Смалявіцкі раён, Менская вобласьць |
Пункт вылету | Масква (Унукава) |
Пункт прызначэньня | Нацыянальны аэрапорт «Мінск» |
Паветранае судна | |
Мадэль самалёта | BAe-125-800B |
Дата выпуску | 1986 |
Авіякампанія | «С-Эйр» (Расея) |
Бартавы нумар | RA-02807 |
Рэгістрацыйны нумар | 258076 |
Пасажыры | 2 |
Экіпаж | 3 |
Загінулі | 5 |
Выжылі | 0 |
Абставіны
рэдагавацьСамалёт чартэрным рэйсам выляцеў з расейскага аэрапорту «Ўнукава» (у 20:06 паводле маскоўскага часу) у Нацыянальны аэрапорт «Мінск». У 21:14 згодна зь менскім часам дыспэтчар аэрапорту выходзіў на сувязь з самалётам, які ішоў правей ад зададзенага курсу. Самалёт накіравалі на другі круг. За два кілямэтры ад узьлётна-пасадкавай палосы BAe-125 ішоў дакладна па курсе ў створ пасадакавай палосы. Пасьля пачаў адыходзіць улева і ў 21:35 зьнік з радараў. Хутка самалёт, што пацярпеў крушэньне, знайшлі побач з аэрапортам, каля вёскі Пяцілетка Драчкаўскага сельсавету Смалявіцкага раёну[1][2].
Пры падзеньні самалёту адбыўся «залом лесу» на 250 мэтраў, пасьля самалёт ударыўся аб зямлю і загарэўся. Пажар хутка быў лякалізаваны.
Бізнэсоўцы ляцелі чартэрным рэйсам ў Менск у элітнае казыно «Шангры Ла», якое пераехала з Расеі ў Беларусь і нядаўна адчынілася побач са Штаб-кватэрай СНД.
Самалёт
рэдагавацьСамалёт BAe-125-800, што разьбіўся быў 1987 году вытворчасьці, сэрыйны нумар — 258076. Самалёт зь ліпеня 2008 году належаў расейскай авіякампаніі «Эс-Эйр»[3].
Самалёт распрацаваны ангельскай фірмаю «Hawker Siddeley», выпускаецца з 1962 году. Усяго да 1990 году выраблена 763 машын.
Ахвяры
рэдагавацьЗагінулі ўсе прысутныя на борце — 3 чальцы экіпажу і 2 пасажыры. Яшчэ адзін пасажыр, які мусіў ляцець, не зьявіўся на рэйс.
Экіпаж: Аляксандар Самойлаў — камандзір карабля, Сяргей Сьнімшчыкаў — штурман карабля, Алеся Латуціна — бортправадніца.
Пасажыры: Марат Рамашкін — генэральны дырэктар авіякампаніі «Эс-Эйр» (той самай, якой належаў самалёт), П. Малышаў — расейскі бізнэсовец.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Фалькон» потерпел катастрофу в небе неподалеку от Минска // Форум на AVSIM.su
- ^ Версій катастрофы расійскага самалёта можа быць шмат // Наша Ніва, 27 кастрычніка 2009
- ^ Авиалайнер «Фалькон», потерпевший крушение под Минском, проходил техническое обслуживание в мае — Росавиация // Праім-Тасс
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Каля «Мінск-2» разбіўся элітны самалёт // Наша Ніва, 26 кастрычніка 2009
- Катастрофа BAe-125-800B а/к С-Эйр в районе Минска (рас.)