Касіў Ясь канюшыну

беларуская народная песьня

«Касіў Ясь канюшыну» — беларуская народная песьня, якая стала шырока вядомай у выкананьні вакальна-інструмэнтальнага ансамблю «Песьняры».

Тэкст песьні рэдагаваць

Касіў Ясь канюшыну,
Касіў Ясь канюшыну,
Касіў Ясь канюшыну,
Паглядаў на дзяўчыну.

А дзяўчына жыта жала,
А дзяўчына жыта жала,
А дзяўчына жыта жала,
Ды на Яся паглядала:

Ці ты Ясь, ці ты не,
Ці ты Ясь, ці ты не,
Ці ты Ясь, ці ты не,
Спадабаўся ты мне…

Кінуў Яська касіць,
Кінуў Яська касіць,
Кінуў Яська касіць,
Пачаў мамку прасіць:

Люба мамка мая,
Люба мамка мая,
Люба мамка мая,
Ажані ж ты мяне!

Дык бяры ж Станіславу,
Дык бяры ж Станіславу,
Дык бяры ж Станіславу,
Каб сядзела на ўсю лаву.

Станіславу не хачу,
Станіславу не хачу,
Станіславу не хачу,
Бо на лаву не ўсажу!

Дык бяры ж ты Яніну,
Дык бяры ж ты Яніну,
Дык бяры ж ты Яніну,
Працавітую дзяўчыну.

Касіў Ясь канюшыну,
Касіў Ясь канюшыну,
Касіў Ясь канюшыну,
Паглядаў на дзяўчыну.

Дадатковыя зьвесткі рэдагаваць

  • Песьня была выкарыстаная ў мультфільме «Ну, пачакай!» (выпуск 6, 1973).
  • Пераможца конкурсу песьні Эўрабачаньне-2009 Аляксандар Рыбак у дзяцінстве любіў песьню «Касіў Ясь канюшыну»[1].
  • Паводле Ўладзімера Караткевіча, у арыгінальным тэксьце быў радок «Бо на лаву не ўскачу».

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць