Касьцёл Сьвятога Казімера (Лагойск)
Касьцёл Сьвятога Казімера — рымска-каталіцкі храм у Лагойску. Знаходзіцца ў цэнтры места, на левым беразе ракі Гайна, каля падмуркаў зьнішчанага бальшавікамі Касьцёла Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Казімера.
Гісторыя
рэдагавацьЛагойская рымска-каталіцкая парафія існуе з 1609. У часы савецкага панаваньня мураваны касьцёл (1793) зачынілі і зруйнавалі.
Адраджэньне парафіі адбылося ў 1991. Паводле праекту менскага архітэктара М. Калечыца распачалася будова новага касьцёла, якая завершылася ў 1999.
Архітэктура
рэдагавацьАрхітэктурная стылістыка бажніцы — сучасная перапрацоўка сярэднявечнай готыкі. Накрыты стромкім 2-схільным дахам прастакутны ў пляне будынак флянкуюць крылы трансэпта. Да фасада асымэтрычна далучаецца 4-гранная вежа-званіца. Плоскасныя фасады падзяляюцца ў 2 ярусы аркавымі 2-граннымі і прастакутнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасьценках. Над прастакутным уваходным парталам і алтарнай сьцяной крыжовыя аконныя праёмы. Залю перакрывае корабавае скляпеньне[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Касцёл Святога Казіміра // Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 190.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Лагойск — парафія Св. Казіміра. Catholic.by. Праверана 1 студзеня 2011 г.