Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (Наваельня)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Краіна Беларусь
Мястэчка Наваельня
Каардынаты 53°27′35.60″ пн. ш. 25°34′48.40″ у. д. / 53.4598889° пн. ш. 25.5801111° у. д. / 53.4598889; 25.5801111Каардынаты: 53°27′35.60″ пн. ш. 25°34′48.40″ у. д. / 53.4598889° пн. ш. 25.5801111° у. д. / 53.4598889; 25.5801111
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса

Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Наваельні. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры мадэрну, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Касьцёл, 1936 г.

Новы драўляны касьцёл у Наваельні збудавалі ў 1936 годзе. Па Другой сусьветнай вайне ў 1957 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і часткова зруйнавалі яго дзеля прыстасаваньня будынка пад кінатэатар.

У 1994 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, у 2000 годзе скончылася яго адбудова.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры мадэрну. Гэта працяглы прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, які пераходзіць у 5-гранную апсыду зь нізкімі бакавымі закрысьціямі. Да фасаду далучаецца шырокі нартэкс з завяршэньнем ступенчатага абрысу. Сьцены праразаюцца вузкімі і высокімі прастакутнымі вокнамі-шчылінамі. Уваход праз шырокую і глыбокую прастакутную нішу[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 252.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць