Касьцёл Божага Цела (Давыд-Гарадок)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Божага Цела
| |
Касьцёл Божага Цела
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Давыд-Гарадок |
Каардынаты | 52°03′23.43″ пн. ш. 27°12′55.71″ у. д. / 52.0565083° пн. ш. 27.215475° у. д.Каардынаты: 52°03′23.43″ пн. ш. 27°12′55.71″ у. д. / 52.0565083° пн. ш. 27.215475° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | канструктывізм[d] |
Дата заснаваньня | 1623 |
Касьцёл Божага Цела |
Касьцёл Божага Цела — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Давыд-Гарадку. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Веляміцкай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры гістарызму, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл у Давыд-Гарадку збудавалі ў 1623 годзе з фундацыі Яна Альбрэхта Радзівіла.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай, калі Давыд-Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1839 годзе драўляны касьцёл згарэў. Новы драўляны касьцёл збудавалі ў 1848 годзе, аднак ён згарэў у 1890 годзе.
З 1903 году набажэнствы праводзіліся ў плябаніі.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1936 годзе збудавалі новы мураваны касьцёл. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога часткова зруйнавалі і перарабілі пад клюб.
У 2017 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, пачалося яго аднаўленьне.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры гістарызму. Гэта прастакутны ў плян аб’ём пад 2-схільным дахам, да якога далучаюцца паўкруглая апсыда з бакавой закрысьціяй і прастакутны прытвор. Роўнічныя бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі з клінчатымі броўкамі. Цокальная частка сьценаў аздабляецца гарызантальным рустам[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Будоўля касьцёла. Э. Навіцкі, 1908 г.
-
Плябанія, 1914 г.
-
Інтэр’ер капліцы ў плябаніі. 1914 г.
-
Новы касьцёл, 1936 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Лермантава, 2
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 116.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.