Касым-Жамарт Такаеў

казаскі палітык

Касым-Жамарт Такаеў (па-казаску: Qasym-Jomart Kemelūly Toqaev, 17 траўня 1953, Алматы, Казаская ССР) — прэзыдэнт Рэспублікі Казахстан[2], дзяржаўны дзеяч Казахстана, доктар палітычных навук, былы прэм’ер-міністар Рэспублікі Казахстан (1999—2002), Старшыня Сэната Парлямэнту Рэспублікі Казахстан (з 16 кастрычніка 2013 году).

Касым-Жамарт Такаеў
па-казаску: Қасым-Жомарт Кемелұлы Тоқаев
па-казаску: Qasym-Jomart Kemelūly Toqaev
12 сакавіка 2011 — 13 кастрычніка 2013
12 кастрычніка 1999 — 28 студзеня 2002
з 20 сакавіка 2019
Папярэднік Нурсултан Назарбаеў
1994 — 1999
чэрвень 2003 — студзень 2007
29 студзеня 2002 — 13 чэрвеня 2003
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 траўня 1953(1953-05-17)[1] (71 год)
Партыя:
Сужэнец: Nadezhda Tokayeva[d]
Дзеці: Timur Tokayev[d] і Timur Kemel[d]
Бацька: Кэмэль Такаеў[d]
Маці: Турар Шабарбаева[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Пашаны ордэн Сяброўства мэдаль „Астана“ commemorative medal for the ten years of independence of the Republic of Kazakhstan медаль «10 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Казахстан» мэдаль „10 гадоў Астане“ medal "for 20 years of Kazakhstan's independence" Ордэн «Дуслык» ордэн князя Яраслава Мудрага ордэн князя Яраслава Мудрага III ступені Ордэн Залатога Арла Order of Fatherland ордэн Назарбаева ордэн „Парасат“ ордэн Прэзідэнта Туркменістана «Бітараплык» ордэн Сэрбскага сьцягу
ордэн «Садружнасць»
medal for the 25 years of Kazakhstan's independence
Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Яго бацька, Кэмэль Такаевіч Такаеў (1923—1986), удзельнік ВАВ, быў вядомым казахскім пісьменьнікам. Маці, Турар Шабарбаева (1931—2000), працавала ў Алма-Атынскай пэдагагічным інстытуце замежных моў. Такаеў паходзіць з роду кушык племя жалайыры Старэйшага жузу.[3].

У 1970 годзе Такаеў паступіў у Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін МЗС СССР. На 5-м курсе накіраваны на паўгадавую пераддыплёмную практыку ў Пасольства СССР у КНР.

У 1975 годзе паступіў на службу ў Міністэрства замежных спраў СССР і быў накіраваны на працу ў савецкае пасольства ў Сынгапур. У 1979 годзе вярнуўся ў апарат МЗС СССР. У 1983 выехаў у Кітай на 10-месячную стажыроўку ў Пэкінскім лінгвістычным інстытуце. У 1984—1985 гадах працаваў у МЗС СССР, затым быў накіраваны ў савецкае пасольства ў Пэкіне, дзе працаваў да 1991 году на пасадах другога сакратара, першага сакратара і дарадцы. У 1991 годзе паступіў у Дыпляматычную акадэмію МЗС СССР на курсы павышэньня кваліфікацыі кіруючых дыпляматычных кадраў.

У 1992 годзе Такаеў быў прызначаны намесьнікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Казахстан. У 1993 годзе ён стаў першым намесьнікам Міністра замежных спраў і ў 1994 годзе прызначаны Міністрам замежных спраў. У сакавіку 1999 году стаў намесьнікам прэм’ер-міністра. У кастрычніку 1999 году, са згоды Парляменту, Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Казахстан, быў прызначаны прэм’ер-міністрам. У студзені 2002 году падаў у адстаўку і пасьля быў прызначаны Дзяржаўным сакратаром — Міністрам замежных спраў. Пасаду Міністра замежных спраў працягваў займаць да студзеня 2007 году, потым быў абраны Старшынёй Сэнату Парлямэнту Рэспублікі Казахстан.

Агулам пасаду Міністра замежных спраў Такаеў займаў на працягу 10 гадоў (1994—1999, 2002—2007).

У якасьці міністра замежных спраў ён гуляў актыўную ролю ў сфэры нераспаўсюду ядзернай зброі. Удзельнічаў у канфэрэнцыях па Дамове аб нераспаўсюду ядзернай зброі 1995 і 2005 гадоў. У 1996 ён падпісаў Дамову аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў (ДУЗЯВ) у Нью-Ёрку, а ў 2005 годзе — Дамову аб стварэньні зоны, свабоднай ад ядзернай зброі, у Цэнтральнай Азіі у Сяміпалацінску.

У 2003 годзе старшыняваў на Міжнароднай канфэрэнцыі міністраў разьвіваючыхся краін, якія не маюць выхаду да мора. На канфэрэнцыі была распрацавана Алмацінская праграма дзеяньняў і прынятая Алмацінская дэклярацыя краін, якія разьвіваюцца не маючы выхаду да мора[4].

Такаеў прымаў удзел у дзесяці сэсіях ГА ААН, абіраўся Старшынёй Саветаў міністраў замежных спраў Садружнасьці Незалежных Дзяржаў і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, мае дыпляматычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.

У якасьці Старшыні Сэнату Парлямэнту Казахстану ў 2008 годзе быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Парляменцкай Асамблеі АБСЕ.

У сакавіку 2011 году Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый абвясьціў пра сваё рашэньне прызначыць Такаевым Намесьнікам Генэральнага Сакратара ААН, Генэральным дырэктарам Аддзяленьня ААН у Жэнэве, а таксама асабістым прадстаўніком Генэральнага сакратара ААН на Канфэрэнцыі па раззбраеньні. Ён займаў пасаду Генэральнага сакратара Канфэрэнцыі па раззбраенні[5]. Зьяўляўся таксама старэйшай службовай асобай, адказнай за забесьпячэньне бясьпекі супрацоўнікаў ААН у Швэйцарыі. 16 кастрычніка 2013 году абраны Старшынёй Сэнату Парлямэнту Рэспублікі Казахстан.

Па пытаньні аб пераводзе казахскай мовы на лацінскі шрыфт на парлямэнцкіх слуханьнях 22 верасьня 2017 году сказаў:

«Нам трэба будзе выканаць задачу стратэгічнай важнасьці — перайсьці на лацінскую графіку. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, пераклад казахскай мовы на лацінку — гэта крок да інтэграцыі ў глябальную сыстэму навукі і адукацыі, забесьпячэньне нашага духоўнага адзінства. Гэтую працу нам трэба праводзіць ўдумліва і паступова, без „вялікіх скокаў“. Але і зацягваць яе няма сэнсу. Галоўнае — у нас няма права на памылку».

Такаеў выступіў з крытыкай першапачатковага варыянту лацінскага алфавіту казахскай мовы[6]:

«Нацыянальная камісія не прыйшла да канчатковага рашэньня па лацінскім альфабэце, таму яшчэ занадта рана выкарыстоўваць апострафы ў газэтах ці ў іншых месцах».

Пасьля дадзенай заявы пачалася інтэнсіўная работа па ўкараненьню новага альфабэту, пасьля зацьвярджэньня якога 19 лютага Такаеў павіншаваў усіх з «гістарычнай падзеяй».

19 сьнежня 2018 году, выступаючы на ​​пасяджэньні Сэнату, Такаеў прапанаваў узмацніць судовы перасьлед у дачыненьні да наркадылераў аж да пажыцьцёвага зьняволеньня і нават сьмяротнага пакараньня, паколькі іх дзейнасьць можна параўнаць з тэрарызмам, што пагражае нацыянальным інтарэсам краіны.

8 лютага 2019 году, на слуханьні ў Сэнаце парлямэнту РК па гандлёвай палітыцы ў ЕАЭС, Такаеў заявіў: «Інтэграцыя гэта самы складаны па сваёй сутнасьці пошук балянсу інтарэсаў. У інтэграцыі не можа быць аўтсайдэраў і тых, хто прайграў, у выйгрышы павінны быць усе ўдзельнікі працэсу».

Прэзыдэнцтва

рэдагаваць

З 20 сакавіка 2019 году зьяўляецца дзейным прэзыдэнтам Рэспублікі Казахстан. Першапачаткова меркавалася, што паводле Канстытуцыі, ён будзе кіраўніком краіны да заканчэньня выбарнага тэрміна першага прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева. Чарговыя выбары прэзыдэнта Казахстана павінны былі адбыцца ў 2020 годзе. Аднак пасьля Токаеў аб’явіў аб правядзеньні датэрміновых выбараў у 2019 годзе.

Пасьля пачатку пратэстаў у Казахстане, 5 студзеня ўзначаліў Савет бясьпекі Казахстана адхіліўшы ад апошняй значнай пасады Назарбаева. У той самы дзень зьвярнуўся да кіраўнікоў дзяржаваў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) з просьбай аказаць дапамогу ў пераадоленьні «тэрарыстычнай пагрозы».

«Абапіраючыся на Дамову аб калектыўнай бясьпецы, я сёньня зьвярнуўся да кіраўнікоў дзяржаваў АДКБ — аказаць дапамогу Казахстану ў пераадоленьні гэтай тэрарыстычнай пагрозы. Насамрэч, гэта ўжо не пагроза, гэта падрыў цэласьці дзяржавы і самае галоўнае — гэта напад на нашых грамадзян, якія просяць мяне як кіраўніка дзяржавы ў тэрміновым парадку аказаць ім дапамогу».

На наступны дзень Расея накіравала войскі АДКБ у Казахстан.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Касым-Жамарт Такаеў мае ступень доктара палітычных навук, зьяўляецца аўтарам шмату прац з пытаньняў міжнародных адносін. Дзейны сябра Сусьветнай акадэміі гуманітарных і прыродазнаўчых навук, сябра Савету «мудрацоў» Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, Ганаровы прафэсар Шэньчжэньскага ўнівэрсытэту, Ганаровы прафэсар і Ганаровы доктар Дыпляматычнай акадэміі МЗС Расеі, а таксама сябар яе апякунскай рады, Ганаровы прэзыдэнт Казахстанскага ўнівэрсытэту па міжнародных адносінах. Акрамя таго, Такаеў зьяўляецца кіраўніком Сакратарыята Зьезду лідараў сусьветных і традыцыйных рэлігій, Ганаровым дэканам Жэнэўскай школы дыпляматыі і міжнародных адносін.

Грамадзкая дзейнасьць

рэдагаваць

Такаеў зьяўляецца шматгадовым прэзыдэнтам Фэдэрацыі настольнага тэнісу Казахстану.