Кастусь Каліноўскі (драма)
беларуская драма
«Касту́сь Каліно́ўскі» — гістарычная драма ў 4-х дзеях (8 абразах). Напісаная ў 1921 року і ўпершыню пастаўленая 2 лістапада 1923 году на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатру. Рэжысэр — Еўсьцігней Міровіч.
«Кастусь Каліноўскі» | |
Жанр | драма |
---|---|
Аўтар | Еўсьцігней Міровіч |
Рэжысэр | Еўсьцігней Міровіч (1923) Фларыян Ждановіч (1929) |
Краіна | БССР |
Мова | беларуская |
Год прэм’еры | 1923 |
Пастаноўкі | 1923, 1929 |
Мінуўшчына
рэдагавацьП’есу напісаў у 1921 року Еўсьцігней Міровіч. Пастаноўка прымеркаваная да 60-й гадавіны паўстаньня Кастуся Каліноўскага. Рэжысэр Еўсьцігней Міровіч, мастак Аскар Марыкс.
Новы варыянт п’есы пастаўлены 15 траўня 1929 у БДТ-3. Рэжысэр Фларыян Ждановіч.
У 1945 Міровіч стварыў і апублікаваў новы варыянт п’есы, якая так і не была пастаўленая.
У 1970-я п’есу ставіў Менскі народны тэатар трактарнага заводу на I Усесаюзным фэстывалі самадзейнай мастацкай творчасьці працоўных 1975—1977.
Літаратура
рэдагаваць- В.М. Ярмалінская «Кастусь Каліноўскі», 1) // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 1: «А досвіткі…» — Кучынская. — 568 с. — 4000 ас. — ISBN 985-11-0255-5 (т. 1), ISBN 985-11-0254-7