Кастусь Ільюшчыц
Кастусь Мікалаевіч Ільюшчыц (2 студзеня 1947, Наваельня, Зьдзецельскі раён, Баранавіцкая вобласьць) — беларускі паэт, вайсковец.
Кастусь Ільюшчыц | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 2 студзеня 1947 году ў Наваельні Зьдзецельскага раёну Баранавіцкай вобласьці. Неўзабаве сям’я пераехала на радзіму бацькоў — у вёску Рог каля Старобіна.
У 1960 годзе скончыў сямігадовую Рогаўскую школу, а ў 1963 годзе скончыў з залатым мэдалём сярэднюю школу ў вёсцы Скаўшын. У 1968 годзе скончыў Беларускі тэхналягічны інстытут па спецыяльнасьці «Інжынэр-мэханік».
У 1968 годзе прызваны ў Савецкую Армію і зь ёй назаўсёды звязаў жыцьцё. Скончыў Усурыйскую ваенную аўтамабільную камандную вучылэльню. За гады вайсковай службы — з 1968 па 1992 гады — служыў у Сыбіры, Казахстане, Эстоніі, Летуве, на Далёкім Усходзе, у Нямеччыне[1]. Воінскае званьне — падпалкоўнік.
У 1992 годзе вярнуўся на Радзіму, у Менск, дзе жыве і цяпер.
Творчасьць
рэдагавацьДрукавацца пачаў у салігорскай раённай газэце «Шахцёр». Пачаткам творчасці лічыць 1965 год, калі ў газэце «Літаратура і мастацтва» зьявілася першая падборка яго вершаў. У 1977 годз ў сьвет выйшаў зборнік вершаў «Армейскія будні», прысьвечаны зямным і штодзённым клопатам чалавека, які сваімі справамі ўпрыгожвае і абараняе Айчыну. Неспакой за мірнае жыцьцё ўсёй краіны, радасьць працы і ў салдацкіх буднях — галоўная тэма другой кнігі «Таёжны гарнізон» (1982). Асобныя творы перакладзеныя на грузінскую, расейскую і украінскую мовы.
Вершы Ільюшчыца кранаюць шчырасьцю і сьвежасьцю. Яны напоўненыя паэзіяй роднай прыроды, роднага кутка.
Узнагароды
рэдагаваць- ордэн «Знак Пашаны»,
- мэдалі.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Ільюшчыц Канстанцін Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Менск, БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.