Рондаль

ёмістасьць для варкі
(Перанакіравана з «Каструля»)

Ро́ндаль[1][2] (па-француску: rondelle[3]), таксама кастру́ля (па-француску: сasserole[4]) — ёмістасьць (звычайна мэталічная) для падрыхтоўкі ежы мэтадам варэньня на адкрытым агні або ў духавай шафе. Як правіла, гэтая ёмістасьць з ручкамі і вечкам.

Рондалі

Цэняцца рондалі з тоўстым або падвойным дном — у такіх ежа менш прыгарае.

Паводле матэрыялаў вырабу

рэдагаваць

Алюмінавыя рондалі адрозьніваюцца невялікай вагай і добрай цеплаправоднасьцю. У іх нельга захоўваць кіслую ежу, бо пры працяглым узьдзеяньні кісьляў алюмінавы посуд руйнуецца[5].

Рондалі, зробленыя зь нержавеючай сталі, адрозьніваюцца мэханічнай і хімічнай устойлівасьцю, таму выкарыстоўваюцца на прадпрыемствах грамадзкага харчаваньня.

Мэталічныя рондалі з пакрыцьцём:

  • Эмаляваныя — з чорнага мэталу з пакрыцьцём шклопадобнай эмальлю для абароны ад іржы.
  • З антыпрыгарным пакрыцьцём (тэфлёнавым або керамічным).

Керамічныя й шкляныя цеплатрывалыя — найлепш падыходзяць для выкарыстаньня ў духоўцы або мікрахвалевай печы.

Спэцыяльныя[6]

рэдагаваць
  • Скараварка — для гатаваньня ежы пры павышаным ціску.
  • Кашаварка — падвойны рондаль для падрыхтоўкі каш на вадзяной лазьні.
  • Параварка — рондаль з укладышам-кошыкам для гатаваньня на пару.

Далейшае сваё разьвіцьцё рондаль атрымаў у выглядзе электрапрыбораў — рысаваркі й мультываркі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Каструля гл. Рондаль(недаступная спасылка) // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  2. ^ Рондаль. Slounik.org. Праверана 18 лістапада 2023 г.
  3. ^ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах. Т. 2. — Мн., 1999. С. 295
  4. ^ Напісаньне ў адпаведнасьці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: БелЭн, 2002, С. 284.
  5. ^ Посуда // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. том 2. — Масква: Большая советская энциклопедия, 1959. — 484 с. (рас.)
  6. ^ Кастрюли // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1957. — Т. III. — Стб. 426—435. — 527 с. (рас.)