Карыбан
Карыба́н (па-ангельску: Korriban) — плянэта ў сьвеце «Зорных войнаў», родны сьвет сытхаў, адэптаў цёмнага боку Сілы.
Карыбан | |
Плянэта «Зорных войнаў» | |
Астраграфічныя зьвесткі | |
---|---|
Рэгіён | Зьнешнія рубяжы(pl) |
Сэктар | Эстран (прастора сытхаў) |
Сыстэма | Харусэт |
Колькасьць сонцаў | 1 |
Колькасьць спадарожнікаў | 7 |
Дыямэтар | 16 890 км |
Працягласьць дня | 28 стандартных гадзін |
Працягласьць году | 780 стандартных дзён |
Фізычныя зьвесткі | |
Атмасфэра | тленавая |
Клімат | засушлівы |
Гравітацыя | 1,4g |
Паверхня | пустыні, горы |
Вада | 1% |
Грамадзкасьць | |
Насельніцтва | сытхі (вымерлі), людзі |
Колькасьць | > 1000 |
Мова | асноўная |
Прыналежнасьць | сытхі |
Апісаньне
рэдагавацьПаверхня плянэты пакрытая пераважна рудым пяском. Найчасьцейшыя формы ляндшафту — кратэры вульканаў, горы, пячоры і высахлыя руслы рэк. Клімат вельмі халодны і сухі, тым ня меней, тут існуе жыцьцё. Асноўныя насельнікі — драпежнікі, якія валодаюць цёмным бокам Сілы.
На Карыбане знаходзяцца грабніцы магутных лордаў сытхаў, таму ўся плянэта «набрыняла» аўрай цёмнага боку. Рэдка хто наважваўся зьяўляцца тут, за выняткам рыцараў-джэдаяў.
Мінуўшчына
рэдагавацьУ пэрыяд першай імпэрыі сытхаў Карыбан быў пахавальнай плянэтай, на якой у гіганцкіх аздобленых магілах хавалі памерлых лордаў-сытхаў. Месцы іхняга пахаваньня былі абароненыя з дапамогай лавушак, населеных рознымі істотамі, створанымі ў асноўным з дапамогай альхімічных мэтадаў сытхаў, а таксама нярэдка наведваліся духамі памерлых лордаў.
Пасьля Стогадовай цемры рэшта цёмных джэдаяў скрыжаваліся з сытхамі, і дзьве расы аб’ядналіся ў адну. Прылёт выведнікаў Рэспублікі падчас цырымоніі пахаваньня лорда Маркі Рэгнаса спрычыніў выбух Вялікае гіпэрпрасторавае вайны і ў ейным выніку — заняпаду Імпэрыі сытхаў. Карыбан быў пакінуты і стаў бясплодным сьветам.
Падчас грамадзянскай вайны джэдаяў Дарт Рэван адшукаў Карыбан і заснаваў тут акадэмію па падрыхтоўцы адэптаў цёмнага боку. У выніку ягоных пазьнейшых дзеяньняў Акадэмія, аднак, заняпала, а пасьля яе ператварыў ва ўласную сядзібу пазьнейшых лорд — Дарт Сыён. У тым часе сюды наведалася Выгнаная джэдайка, якая, аднак, ня здолела перамагчы набіраючага моц Сыёна.
Цягам наступных тысячагодзьдзяў плянэта была практычна забытая, сюды наведваліся хіба адзінкавыя рабаўнікі, нямногія зь якіх здолелі вярнуцца адтуль жывымі з прычыны шматлікіх прыродных і штучных небясьпекаў. У часе ўпадку Галяктычнае рэспублікі Карыбан наведаў Палпатын, які засвойваў тут таямніцы цёмнага боку. Граф Дуку накіраваў сюды Кўінлана Воса, каб той здабыў для яго крышталь Андэду.
Плянэта адыграла істотную ролю ў аднаўленьні магутнасьці Ордэну сытхаў пасьля адбудовы на ёй зьнішчанае Акадэміі сытахў (каля 100 д. б. я.).
Літаратура
рэдагаваць- Daniel Wallace and Scott Kolins, The Essential Guide to Planets and Moons (Star Wars) (1998). ISBN 0-345-42068-3 (анг.)