Карона Карла Вялікага

карона каралёў і імпэратараў Сьвятой Рымскай імпэрыі

Імпэрская карона ці Карона Карла Вялікага (па-нямецку: Reichskrone) — карона каралёў і імпэратараў Сьвятой Рымскай імпэрыі, якой каранаваліся амаль усе нямецкія манархі раньняга Сярэднявечча, пачынаючы з Конрада II. Карона была вырабленая хутчэй за ўсё напрыканцы X стагодзьдзя. Упершыню пра яе згадваецца ў XII стагодзьдзі.

Імпэрская карона
Імпэрская карона. Выгляд збоку
3D-выява Імпэрскай кароны

Разам з імпэрскім крыжам (па-нямецку: Reichskreuz), імпэрскім мячом (па-нямецку: Reichsschwert) і Сьвятой дзідай (па-нямецку: Heilige Lanze) карона была найважнейшай часткаю імпэрскіх рэгаліяў (па-нямецку: Reichskleinodien). Падчас каранацыі карона надавалася новаму манарху разам з скіпэтрам (па-нямецку: Zepter) і дзяржавай (па-нямецку: Reichsapfel). Імпэратарскія рэгаліі Сьвятой Рымскай імпэрыі, асабліва карона Карла Вялікага, з 1424 па 1796 год захоўваліся ў Нюрнбэргу, гістарычнай сталіцы Франскай дзяржавы, і маглі былі быць вывезены да месца каранацыі новага імпэратара, пасьля чаго вярталіся да месца пастаяннага захоўваньня. У 1796 годзе падчас Напалеонаўскіх войнаў Нюрнбэрг быў заняты францускімі войскамі, але карону пасьпелі перадаць на захоўваньне ў Рэгенсбург, а ў 1800 годзе ў Вену. У цяперашні час карона і імпэратарскія рэгаліі выстаўлены ў скарбніцы палацу Гофбург у Вене (Аўстрыя), так як апошні імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Франц II адмовіўся вярнуць яе, нягледзячы на ​​пісьмовыя абяцаньні. У 1938 годзе яе вярнулі ў Нюрнбэрг, у 1946 годзе — у Вену. З-за неўрэгуляванага прававога статусу аўстрыйскі ўрад адмаўляецца выстаўляць яе за граніцай.

Гісторыя

рэдагаваць

Карона была вырабленая для імпэратара Атона I Вялікага або яго сына Атона II у другой палове X стагодзьдзя, магчыма, у майстэрнях бэнэдыктынскага абацтва ў Райхэнаў або ў Міляне.

Літаратура

рэдагаваць
  • Hermann Fillitz: Die Insignien und Kleinodien des Heiligen Römischen Reiches. Wien und München 1954 (ням.)
  • Gesellschaft für staufische Geschichte (Hg.): Die Reichskleinodien, Herrschaftszeichen des Heiligen Römischen Reiches. Göppingen 1997 ISBN 3-929776-08-1 (ням.)