Карона Каралеўства Польскага

(Перанакіравана з «Карона Каралеўства польскага»)

Карона Карале́ўства Польскага (польск. Korona Królestwa Polskiego, лац. Corona Regni Poloniae) — тэрмін, які вызначае ўладкаваньне польскай дзяржавы на заходзе Сярэднявечча. Карона вызначала незалежнасьць дзяржаўных інстытутаў ад асобы манарха. У той жа час, Карона — імя палітычнай ідэалёгіі, якая выражала новы вобраз улады, створанай пад уплывам ідэяў, што прыйшлі з Чэхіі і Вугоршчыны.

Авэрс кракаўскага гроша Казімера Вялікага з каронай у цэнтры.

Карона як назва дзяржавы

рэдагаваць

Пасьля падпісаньня уніі з Вялікім Княствам Літоўскім тэрмін Кароны Каралеўства Польскага быў прыняты як папулярнае і зручнае ў карыстаньні найменьне Каралеўства Польскага. У процівагу «Літве» ці «Вялікаму княству» Польшча называлася проста «Каронай». Пад гэтай назвай Каралеўства зьяўлялася адной зь дзьвюх частак Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў (паводле Люблінскай уніі 1569 году).

Ідэалёгія Кароны Каралеўства аказала, акрамя таго, уплыў на тэрміналёгію, што выкарыстоўвалася ў вышэйшым грамадзтве. З канца Сярэднявечча дзяржаўныя органы і пасады, якія называліся да той пары каралеўскімі, сталі звацца кароннымі.

Літаратура

рэдагаваць
  • S. Grodziski Z dziejów staropolskiej kultury prawnej. — Kraków: UNIVERSITAS, 2004. — С. 102—105. — ISBN 83-242-0339-7
  • S. Szczur Historia Polski średniowiecze. — Wydawnictwo Literackie, 2002. — ISBN 83-08-03272-9