Кароль Мацюсь Першы

Кароль Мацюсь Першы (па-польску: Król Maciuś Pierwszy) — дзіцячы раман Януша Корчака, выдадзены ў 1922 року[1]. Апавядае гісторыю пра прыгоды маленькага хлопчыка, які становіцца каралём. У рамане апісаныя сацыяльныя рэформы, у прыватнасьці датычныя дзяцей, некаторыя зь якіх аўтар укараніў у сваім дзіцячым прытулку.

Кароль Мацюсь Першы
Król Maciuś Pierwszy
Жанр: дзіцячы раман[d]
Аўтар: Януш Корчак
Мова арыгіналу: польская
Публікацыя: 1922
Асобнае выданьне: 1922
Выдавецтва: Фара, Страўс і Жыру[d]
Наступны твор: Кароль Мацюсь на бязьлюднай высьпе

Гэты першы раман Януша Корчака, перакладзены на ангельскую мову.

Галоўны герой — хлопчык, каралеўскі сын. Па сьмерці бацькі (маці памерла яшчэ раней) Мацюсь становіцца каралём. Намагаючыся палепшыць жыцьцё жыхароў каралеўства, ён бярэцца за рэформы, асабліва накіраваныя на дзяцей. Аднак ягоныя добрыя намеры прыводзяць да непажаданых — глупых і нават сумных вынікаў.

Аднак Мацюсь хоча давесьці, што ён адважны, як і ягоныя продкі. Намагаючыся ўправіцца ўласнаручна, Мацюсь арыштоўвае міністраў, што замінаюць яму кіраваць краінай. Аднак усьведаміўшы, што без староньняй дапамогі ён не пасьпявае за справамі, вымушаны вызваліць іх і ўсталяваць канстытуцыйную манархію.

Калі ў краіне выбухае вайна, Мацюсь зь сябрам Фэлькам удаюць зь сябе сялянаў і выпраўляюцца на фронт простымі жаўнерамі. Тут ён навучаецца пакорнасьці, павазе да жыцьця, а таксама трываласьці і самаўладаньню.

На пасадзе Мацюсь спрабуе заахвоціць дзяцей усяго сьвету змагацца за свае правы, што настройвае супраць яго іншых каралёў. Заводзіць сяброўства з каралём-людажэрам Бум-Друмам, каб адвучыць яго есьці людзей. Склікае дзіцячы сойм. Блытаніна, якая паўстае з-за прыраўнаньня дзяцей да дарослых, прыводзіць да аслабленьня дзяржавы, чым вырашаюць скарыстацца суседзі. Гэтым разам Матусь, хоць і ладзіць адважную абарону, праз баязьлівасьць падданых пераможаны і прыгавораны да расстрэлу. У апошні момант сьмяротнае пакараньне замененае ссылкай на бязьлюдную выспу.

Далейшае жыцьцё хлапца апісанае ў рамане-працягу «Кароль Мацюсь на бязьлюднай высьпе» (польск. Król Maciuś na wyspie bezludnej).

Пераклады

рэдагаваць

На беларускую мову «Кароль Мацюсь Першы» перакладзены Ядвігай Бяганскай ў 1970 року[2].

Экранізацыі

рэдагаваць
  1. ^ Nowa encyklopedia powszechna PWN. — I. — Warszawa: 1995 Т. 3. — С. 484.
  2. ^ «Кароль Мацюсь Першы» па радыё. Літаратурны дом «Логвінаў» (5 студзеня 2016). Праверана 1 лютага 2016 г.
  3. ^ Król Maciuś I (пол.) FilmWeb Праверана 1 лютага 2016 г.
  4. ^ Król Maciuś I (пол.) Film Polski Праверана 1 лютага 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць