Карнэліюс (папа рымскі)

Карнэліюс (па-лацінску: Cornelius PP.; памёр чэрвень 253) — папа рымскі з 6 ці 13 сакавіка 251 па чэрвень 253 году.

Карнэліюс (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 180
Памёр чэрвень 253
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[1]
Заняткікаталіцкі сьвятар, аўтар
Дзень памяці16 верасьня

Быў абраны рымскім біскупскам падчас перапынку ў перасьледзе хрысьціянаў пры імпэратары Дэцыюсе. Супраць яго выступіў вядомы багаслоў Навацыян, заснавальнік сэкты навацыянаў, які стаў антыпапам. Бок Карнэліюса трымаў сьвяты Кіпрыян. Дзякуючы лістам сьвятога Кіпрыяна Картагенскага да Карнэліюса вядома, што ў той час рымская царква мела прыкладна 155 чалавек духавенства і падтрымлівала каля 1500 удоваў і сірот.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Карнэліюс (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.