Кармэліцкая вуліца (Амсьціслаў)
Кармэліцкая вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Амсьціслава, часткова пешаходная. Назва ўтварылася ад кляштару кармэлітаў, што знаходзіцца ў пачатку вуліцы.
Кармэліцкая | |
вуліца | |
Пачатак вуліцы ад касьцёла кармэлітаў | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Даўжыня | 390 |
Вуліца Кармэліцкая ў Вікісховішчы |
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплексы кляштару кармэлітаў з касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюму езуітаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла.
Гісторыя
рэдагавацьУтварылася побач з кляштарам кармэлітаў. Паводле зьвестак з Амсьціслаўскага кразнаўчага музэю, назву Кармэліцкая мела цяперашняя афіцыйная вуліца Кірава[a].
Савецкія ўлады перайменавалі Кармэліцкую вуліцу ў вуліцу Першамайскую (рас. улица Первомайская). У 2016 годзе частцы вуліцы афіцыйна вярнулі гістарычную назву[1].
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьДаўжыня каля 390 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад касьцёла кармэлітаў. З правага паўднёва-заходняга боку вуліцы дамы з цотнымі нумарамі, зь левага паўночна-ўсходняга боку — цотная нумарацыя.
Будынкі
рэдагавацьНяцотны бок
рэдагаваць- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
- Касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла і калегюім езуітаў
Цотны бок
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ У Мсціславе да «Дажынак» дзвюм вуліцам вярнулі гістарычныя назвы, Наша Ніва, 24 верасьня 2016 г.