Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер
Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер (па-нямецку: Carl Friedrich von Weizsäcker; 28 чэрвеня 1912 — 28 красавіка 2007) — нямецкі фізык і філёзаф. Быў у камандзе фізыкаў, якія спрабавалі, але ня здолелі стварыць ядзерную зброю ў Нямеччыне падчас Другой сусьветнай вайны.
Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер | |
па-нямецку: Carl Friedrich von Weizsäcker | |
![]() Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер (1993 год) | |
Дата нараджэньня | 28 чэрвеня 1912[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Кіль, Нямеччына |
Дата сьмерці | 28 красавіка 2007[1][2][3][…] (94 гады) |
Месца сьмерці | Штарнбэрг, Нямеччына |
Месца вучобы | Бэрлін, Гётынгенскі ўнівэрсытэт ды Ляйпцыскі ўнівэрсытэт |
Занятак | фізык, пісьменьнік, філёзаф, прафэсар унівэрсытэту, ядзерны фізык, астраном |
Навуковая сфэра | фізыка, філязофія |
Месца працы | Інстытут Макса Плянка |
Вядомы як | стваральнік тэорыі выдзяленьня энэргіі ў зорках у выніку ядзернага сынтэзу |
Навуковы кіраўнік | Фрыдрых Хунд |
Бацька | Ernst von Weizsäcker[d] |
Дзеці | Carl Christian von Weizsäcker[d], Ernst Ulrich von Weizsäcker[d], Elisabeth Raiser[d] і Heinrich Weizsäcker[d] |
Узнагароды | |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Вайцзэкер нарадзіўся ў горадзе Кіль, Нямеччына, у сям’і нямецкага дыплямата Эрнста фон Вайцзэкера. Старэйшы брат былога прэзыдэнта Нямеччыны Рыхарда фон Вайцзэкера, бацька фізыка і дасьледчыка навакольнага асяродзьдзя Ульрыха фон Вайцзэкера і цесьць былога генэральнага сакратара Сусьветнага Царкоўнага сабору Конрада Райзэра.
З 1929 па 1933 Вайцзэкер вывучаў фізыку, матэматыку і астраномію ў Бэрліне, Гётынгене і Ляйпцыгу спачатку як вучань, потым у супрацоўніцтве з Вэрнэрам Гайзэнбэргам і Нільсам Борам. Кансультантам ягонай доктарскай дысэртацыі быў Фрыдрых Хунд.
Тытуляваны барон (Freiherr).
ДзейнасьцьРэдагаваць
Сярод навуковых інтарэсаў гэтага навукоўцы былі дасьледаваньне энэргіі сувязі атамнага ядра і ядравыя працэсы ў зорках. У супрацоўніцтве з Гансам Бэтэ вывеў формулу, якая апісвала ядравыя працэсы ў зорках і атрымала назву формулы Бэтэ-Вайцзэкера, а таксама апісаў цыклічныя працэсы сынтэзу ў зорках (працэс Бэтэ-Вайцзэкера, 1937).
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Carl Friedrich Freiherr von Weizsäcker // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Carl Friedrich, Freiherr (Baron) von Weizsacker // Encyclopædia Britannica (анг.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў