Карл Апэрман
Карл Іванавіч Опэрман (па-расейску: Карл Иванович Опперман) (1765- 2 ліпеня 1831) — расейскі ваенны дзяяч і інжынэр.
Карл Опэрман | |
23 лістапада (4 сьнежня) 1766 — 2 ліпеня 1831 (64 гады) | |
Партрэт Карла Іванавіча Опэрмана працы Джорджа Доў. Ваенная галерэя Зімняга палаца, Эрмітаж (Санкт-Пецярбург) | |
Месца нараджэньня | Дармштат |
---|---|
Месца сьмерці | Выбарг |
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя |
Род войскаў | інжынэрныя |
Званьне | Інжынэр-генэрал |
Бітвы/войны | Барадзінская бітва, Бітва пад Малаяраслаўцам, Бітва пад Красным, Дрэздэн (1813), Ляйпцыг (1813) |
Нарадзіўся ў Дармштаце. У 1783 г. перайшоў у расейскае падданства і пачаў службу ў якасьці інжынэр-капітана Інжынэрнага корпусу. У час расейска-швэдзкай вайны 1788—1790 гг. кіраваў пабудовай берагавых батарэй. У 1793 г. склаў плян умацаваньня заходняй мяжы Расейскай імпэрыі шляхам будаўніцтва фартэцыяў у Бабруйску і Дынабургу. У 1796 г. быў пераведзены ў картаграфічнае ведамства, дзе склаў апісаньне заходніх межаў імпэрыі, прапанаваўшы будаўніцтва ўмацаваньняў у Берасьці. Перад вайною 1812 г. у якасьці дырэктара Інжынэрнага дэпартамэнту Ваеннага міністэрства аб’ехаў усе ўмацаваньні на мяжы. Прымаў актыўны ўдзел у расейска-францускай вайне 1812—1813 гг. Удзельнічаў у аблогах фартэцыяў у Торне, Данцыгу, Модліне. У 1818 г. Опэрман прызначаны генэрал-інспэктарам па інжынэрнай частцы. Яму былі даручаны працы па мадэрнізацыі і ўдасканаленьню фартыфікацыйных умацаваньняў Расеі.
Літаратура
рэдагаваць- Пивоварчик, С. А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772—1941). — Гродно: ГрГУ, 2006.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |