Караламахія

паэма беларускага дзяржаўнага дзеяча, паэта Хрыстафора Завішы, напісаная ў 1606 годзе

„Каралама́хія“ (па-лацінску: Carolomachia) — гераічная паэма беларускага дзяржаўнага дзеяча, паэта Хрыстафора Завішы, напісаная ў 1606 годзе[1]. Паэма прысьвечаная бліскучай перамозе войскаў Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам гетмана Яна Караля Хадкевіча над пераўзыходзячай па колькасьці арміяй Караля Швэцыі Карла IX у бітве пад Кірхгольмам падчас вайны Рэчы Паспалітай са Швэцыяй 1600—1611 гадоў.

Караламахія
па-лацінску: Carolomachia
Першая старонка паэмы «Караламахія»
Мова арыгіналу: лацінская
Публікацыя: 1606

Поўная назва твору — «Караламахія, у якой апісваецца шчасьлівая перамога, атрыманая з Божай дапамогай Каралем Хадкевічам, графам у Шклове і Быхаве, старастам Жамойці і Дэрпта, намеснікам Лівоніі і польным гетманам войскаў Вялікага Княства Літоўскага, і г. д., над Карлам, князем Швецыі, ворагам [Яго] Святой Каралеўскай Вялікасці, 27 верасьня 1605 году ў Лівоніі пад Кірхгольмам. Найсьвятлейшаму каралевічу Ўладзіславу ад Хрыстафора Завішы, навучэнца ў Віленскай Акадэміі Супольнасьці Езуса. У Вільні, у акадэмічнай друкарні Тамаша Лявіцкага, 1606», у арыгінале па-лацінску: "«Carolomachia, qua Felix victoria, ope Divina, auspiciis Serenissimi et Poten[tissimi] Sigismundi III, Poloniae et Sueciae Regis, Magni Lithuaniae Ducis &c. &c. per lll[ustrissim]um D[ominum] Joan[nem] Carolum Chodkiewicium, comitem in Szklow et Bychow, Samogitiae et Derpati Capitaneum, nес nоn Livoniae Praesidem, et M[agni] D[ucati] L[ithuaniae] Generalem militiae Ducem, &c. &c. de Carolo duce Sudermanniae S[anctae] R[egiae] M[ajestatis] perduelli V. Kalend[is] Octob[ribus] A[nno] D[omini] 1605 in Livonia sub Kyrkholmum reportata, narratur. Serenfissimo] Principi Vladislao, A CHRISTOPHORO ZAWISZA, in alma Vilnensi Academia Societ. Jesu, Studioso, D.D. Vilnae. Typis Academicis S.J. Thomas Levicki. A.D. M.DC.VI».

Літаратура

рэдагаваць