Капусьцінка

рака ў Беларусі

Капу́сьцінка, Но́вая Вало́жынка — рака ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Валожынкі (басэйн Нёману). Даўжыня 4,2 км. Пачынаецца за 1 км на захад ад вёскі Капусьціна, упадае ў Валожынку за 1,2 км на ўсход ад вёскі Пруднікі Нізавыя. На ўсім працягу каналізаваная. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў.

Рака
Капусьцінка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Капусьціна
Вусьце Валожынка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 4,2 км
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 193