Капліца (Дзешкавічы)
праваслаўная капліца ў вёсцы Дзешкавічах Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Праваслаўная капліца ў вёсцы Дзешкавічах Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
рэдагавацьЗнаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 19 стагодзьдзі з бутавага каменю. Адноўлена ў пачатку 21 стагодзьдзя. Прыпісная да Царквы Сьвятога Архангела Міхаіла ў вёсцы Сынковічах.
Архітэктура
рэдагавацьЗбудавана кубападобным аб’ёмам пад шатровым дахам, завершаным цыбулебадобнай галоўкай. З усходняга боку далучана пяцігранная апсіда пад вальмавым дахам. Бакавыя фасады прарэзаны 2 парамі прамавугольных аконных праёмаў.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.