Капліца-пахавальня Завішаў (Узда)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Капліца-пахавальня Завішаў
| |
Капліца-пахавальня Завішаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Узда |
Каардынаты | 53°27′30″ пн. ш. 27°11′59″ у. д. / 53.45833° пн. ш. 27.19972° у. д.Каардынаты: 53°27′30″ пн. ш. 27°11′59″ у. д. / 53.45833° пн. ш. 27.19972° у. д. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Капліца-пахавальня Завішаў |
Капліца-пахавальня Завішаў — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ва Ўзьдзе. Знаходзіцца на заходняй ускраіне места, на каталіцкіх могілках. Твор рамантычнай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную капліцу ва Ўзьдзе збудавалі ў 2-й палове XIX ст. як фамільную пахавальню Завішаў.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік рамантычнай архітэктуры. Збудаваная з цэглы і бутавага каменю, нагадвае эгіпецкую піраміду. У цокалі мае нізкі лучковы праём уваходу і востраканечнае акенца пахавальні. У верхняй частцы невялікае патаемнае памяшканьне-малельня.
Сутарэньне перакрываецца стральчатым скляпеньнем, з бакоў у тры рады чаргуюцца нішы да пахаваньняў. У тарцы пахавальні — трохгранны подыюм і ніша для алтара. Сьцены пахавальні атынкаваныя і расшытыя пад руст[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 356.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000659 |