Капаёўка
Капаёўка, Капаюўка — рака ў Берасьцейскім раёне Беларусі і Валынскай вобласьці Ўкраіны, правы прыток ракі Заходняга Бугу (басэйн Віслы). Даўжыня 39 км, у межах Беларусі 19,5 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰. Плошча вадазбору 264 км². Выдатак вады ў вусьці 0,9 м³/с.
Капаёўка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Лукі (Украіна) |
Вусьце | Заходні Буг |
Краіны басэйну | Беларусь, Украіна |
Вобласьці | Валынская вобласьць і Берасьцейская вобласьць |
Даўжыня | 39 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 0,9 м³/с |
Плошча басэйну | 264 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
Пачынаецца з возера Лукі (на тэрыторыі Ўкраіны), вусьце за 2 км на паўночны захад ад вёскі Ляплёўка. Рэчышча на тэрыторыі Ўкраіны цалкам каналізаванае, у Берасьцейскім раёне 2 каналізаваныя дзялянкі: 13 км ад граніцы з Украінай да вёскі Рудня і 2 км уніз па плыні ад моста на дарозе Дамачава — Ляплёўка. У сярэдняй і нізкай плыні шырыня рэчышча ў межань 1—3 м. Берагі вельмі нізкія, зьліваюцца з абалонай, у сярэдняй і нізкай плыні больш абрывістыя, вышынёй да 0,5 м. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, найбольшыя вышыні над межанным узроўнем 1,5 м[1].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 193
ЛітаратураРэдагаваць
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 193