Канстытуцыя Вугоршчыны
Канстыту́цыя Вуго́ршчыны (па-вугорску: Magyarország alaptörvénye) — асноўны закон Вугоршчыны, прыняты 18 красавіка 2011 року Парлямэнтам краіны. Падпісана 25 красавіка 2011 року прэзыдэнтам краіны. Уступіла ў сілу 1 студзеня 2012 року.
Гісторыя
рэдагавацьДа 2012 року асноўным законам Вугоршчыны была канстытуцыя 1949 року, у якую, пачынаючы з 1989 року, былі ўнесеныя радыкальныя зьмены. У сакавіку 2013 року парлямэнт краіны ўхваліў шэраг паправак да канстытуцыі[1]. Гэтыя папраўкі выклікалі крытыку ўнутры краіны й за яе межамі[2].
Асноўныя палажэньні
рэдагавацьНазва краіны зьмяняецца з «Вугорскай рэспублікі» на Вугоршчына, хоць форма праўленьня застаецца рэспубліканская[3]. У прыватнасьці, зьмяненьне ўказвае на неабходнасьць успрыманьня краіны без акцэнтаваньня ўвагі на сапраўдных яе межах: замежныя вугорцы прызнаюцца роўнымі ў правах.
Канстытуцыя вызначыла шлюб як саюз асобаў супрацьлеглага полу і зрабіла аднаполы шлюб у Вугоршчыне неканстытуцыйным[4].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ https://web.archive.org/web/20130309024656/http://lapa.princeton.edu/hosteddocs/hungary/Fourth%20Amendment%20to%20the%20FL%20-Eng%20Corrected.pdf
- ^ Дагмар Брайтэнбах, Давід Левіц. Hungary's parliament passes controversial new constitution (анг.) // Радыё «Нямецкая хваля», 18 красавіка 2014 г. Праверана 28 траўня 2016 г.
- ^ http://www.dw.de/hungarys-parliament-passes-controversial-new-constitution/a-14998392 Deutsche Welle ад 25 красавіка 2011 року
- ^ Аднаполыя саюзы ў Вугоршчыне