Канстантын Скуратовіч

беларускі журналіст, філёзаф і сацыёляг
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Скуратовіч.

Канстантын Скуратовіч (1952 — 4 сакавіка 2023) — беларускі журналіст, філёзаф і сацыёляг. Кандыдат філязоўскіх навук.

Канстантын Скуратовіч
Дата нараджэньня 1952
Дата сьмерці 4 сакавіка 2023(2023-03-04)[1]
Занятак журналіст, сацыёляг, філёзаф

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Менскую сувораўскую вучэльню ў 1970 годзе, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт ў 1979 годзе. Кандыдат філязофскіх навук (1988, тэма дысэртацыі — «Буржуазная масавая культура як сродак духоўнага маніпуляваньня асобай»).

Аглядальнік штотыднёвіка «Беларускі рынак» (з 1994 году), пастаянны аўтар шэрагу недзяржаўных выданьняў (усяго — аўтар больш за 1000 публікацый).

Аўтар больш за 50 навуковых прац: "Сусьветная энцыкляпэдыя. Філязофія" (2001, сааўтар і член рэдакцыйнага савета), «Найноўшы філязофскі слоўнік» (2001, сааўтар і сябра рэдакцыйнай рады), «Гісторыя філязофіі» (2002, сааўтар), "Сусьветная энцыкляпэдыя. Філязофія ХХ стагодзьдзя" (2002, сааўтар), «Парушэньне сацыяльна-эканамічных правоў як прычына падзеньня ўзроўню жыцьця насельніцтва ў Беларусі» (1998); "Эканамічная палітыка: альтэрнатывы і пэрспэктывы" (1999, у суаўтарстве); "Хроніка не адбыўшагася часу: дзесяць гадоў у люстэрку «беларускага рынку» (2000, сааўтар); "Беларусь: палітычная гісторыя-анатомія-навакольнае асяродзьдзе« (2001, у суаўтарстве з Я. М. Вежнаўцом -); »Моладзь: дынаміка каштоўнасных арыентацый" (2001, у суаўтарстве з Я. М. Вежнаўцом) і інш.

Адной з апошніх прац Скуратовіча стала кніга, прысьвечаная беларусам, якія бралі ўдзел у «зімняй вайне» — нападзе СССР на Фінляндыю ў 1939—1940 гадах. Ён напісаў яе ў суаўтарстве зь гісторыкам Аляксандрам Куляевым. Кнігу «Востраў Суомі. Ажыцьцёўленая ўтопія» ён напісаў пад узьдзеяньнем вайны Расеі супраць Грузіі[2].

Узнагароды

рэдагаваць
  • прэмія Беларускага Фонду Сораса найлепшаму эканамічнаму аглядальніку (1996)
  • прэмія Беларускай асацыяцыі журналістаў «за палон да свабоды слова ў Беларусі» (1999)
  • прэмія Пасольства Рэспублікі Польшча ў Менску — за лепшае раскрыцьцё тэмы беларуска-польскага супрацоўніцтва (2000, 2001, 2002)
  • узнагароджаны журналісцкай прэміяй НІСЭПД у 2002 годзе