Белорусы и рынок
Белорусы и рынок (па-беларуску: Беларусы і рынак) — штотыднёвая эканамічная газэта Беларусі. Газэта была заснаваная ў 1990 годзе пад назвай «Белорусский рынок» («Беларускі рынак») і стала адным зь першых прыватных сродкаў масавае інфармацыі ў Беларусі.
Белорусы и рынок | |
Тып | штотыднёвік (па панядзелках) |
---|---|
Фармат | А3 |
Уладальнік | ЗАТ «Медиарынок» |
Галоўны рэдактар | Вячаслаў Хадасоўскі |
Заснаваная | сьнежань 1990 |
Мова | расейская, беларуская |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Багдановіча, 124 |
Наклад | ~10 000 асобнікаў |
Афіцыйны сайт | belmarket.by |
Галоўны рэдактар — Вячаслаў Хадасоўскі.
Газэта выходзіць пераважна на расейскай мове.
Падчас асьвятленьня пратэстаў у Беларусі 18 кастрычніка 2020 году быў затрыманы журналіст Арцём Маёраў. 19 кастрычніка 2020 году суд Кастрычніцкага раёну г. Менску (судзьдзя — Алена Жывіца) прысудзіў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[1].
18 траўня 2021 году, журналіст газэты Арцём Маёраў прыехаў у рэдакцыю парталу TUT.BY, каб асьвятляць падзеі, зьвязаныя з рэйдам на яго сядзібу. Але супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго на месцы, а 21 траўня 2021 году яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту за тое, што той нібыта мацюкаўся ў Маскоўская РУУС Менску, але, паводле адваката Андрэя Мачалава, на судзе доказаў гэтага прадстаўлена не было[2].
23 ліпеня 2022 году Міністэрства інфармацыі заблякавала доступ да сайту выданьня «Беларусы і рынак». 1 сьнежня міністэрства анулявала рэгістрацыю друкаванага выданьня[3].
6 красавіка 2023 году Канстанціну Залатых, дырэктару газэты «Беларусы і рынак», прысудзілі 4 гады зьняволеньня[3].
Узнагароды
рэдагаваць- Прэмія імя Герда Буцэрыюса «Вольная прэса Ўсходняй Эўропы(ru)» (2003)[4]
Журналісты
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Фотакор Яна Трусіла атрымала 13 сутак за сваю прафесійную дзейнасць (бел.). Новы час (2020-11-02). Праверана 2021-01-25 г.
- ^ «Не адмаўляў увогуле нікому, пабачыўшы 10 жніўня жудасную карціну ў Бальніцы хуткай дапамогі» (бел.) Наша Ніва. Беларускі партызан (2021-06-25). Праверана 2021-06-30 г. Архіўная копія ад 2021-06-30 г.
- ^ а б Медыяменеджара Канстанціна Залатых прысудзілі да 4 гадоў зняволення (бел.) Новы час
- ^ Михаил Цукров. (2003-06-02) Й-Кратко (рас.). Русская Германия(ru). Праверана 2021-04-08 г. Архіўная копія ад 2021-08-15 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Водгукі на газэту «Беларусы і рынак» (рас.) на сайце Otzyvy.by