Канстантын Война-Ясяніцкі
Канстантын Война-Ясяніцкі (па-польску: Konstanty Wojna-Jasieniecki (Jasienicki)) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, браслаўскі падкаморы, 30 чэрвеня 1701 году названы кашталянам менскім «па сьмерці Андрэя Пузыны», але ўраду не прыняў.
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1713[1] |
Род | Войны-Ясяніцкія |
Бацькі | Аляксандар Война-Ясянецкі[d] |
Жонка | Марыяна Агінская |
Біяграфія
рэдагавацьЗ роду Война-Ясяніцкіх імаверна гербу «Трубы». Ажаніўся з Мар’янай, дачкой гетмана польнага літоўскага і полацкага ваяводы Яна Агінскага. Гэта быў ужо трэці шлюб Марыяны Агінскай, пасьля гарадзенскага харужага Міхала Масальскага і мазырскага старосты Казімера Халецкага.
У 1695 годзе ўдзельнічаў у браслаўскам сойміке пад кіраўніцтвам браслаўскага маршалка Казімера Ўладзіслава Бяганскага, на якім шляхта (99 подпісаў) падтрымала палітыку караля Яна Сабескага у той час, калі ў яго абвастрыліся адносіны з Сапегамі. Дзесьці 9 чэрвеня 1695 году соймік накіраваў абраных паслоў, Война-Ясяніцкага і опескага (браслаўскі павет) старосту Гіпаліта Цеханавецкага, у Варшаву з даручэньнем прасіць караля аб скліканьні коннага сойму і запэўніваньні ў падтрымцы й дапамозе абароне шляхецкай свабоды, калі Ян III таго пажадае.
Літаратура
рэдагаваць- Niesiecki K. Herbarz Polski. — Lipsk: wyd. J.N. Bobrowicz, 1839—1846.
- Rachuba A. Litwa wobec projektu zwołania sejmu konnego w 1695 r. i walki Sapiehów z biskupem Brzostowskim // «Zapiski Historyczne». LI, z. 1. 1986. S. 63—80.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek (пол.) / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 560. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8