Каналета
Джава́ньні Анто́ніё Кана́ль (па-італьянску: Giovanni Antonio Canal), вядомы таксама пад імем Каналета (па-італьянску: Canaletto; 7 кастрычніка 1697, Вэнэцыя — 20 красавіка 1768, Вэнэцыя) — італьянскі мастак, галава вэнэцыянскай школы вэдутыстаў, майстар гарадзкіх пэйзажаў у стылі барока. Мянушку Каналета акрамя Антоніё Каналя насіў і ягоны пляменьнік, Бэрнарда Бэлёта, таксама знакаміты пэйзажыст.
Каналета | |
![]() | |
Імя пры нараджэньні | Giovanni Antonio Canal |
---|---|
Дата нараджэньня | 18 кастрычніка 1697 |
Месца нараджэньня | Вэнэцыя |
Дата сьмерці | 20 красавіка 1768 (70 гадоў) |
Месца сьмерці | Вэнэцыя |
Занятак | маляр, майстар афорту, малявальнік |
Навуковая сфэра | малярства |
Жанры | вэдута[d][1] і пэйзаж[1] |
Плынь | барока, вэдута |
Пад уплывам | Giovanni Paolo Panini[d] |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%82%D1%82%D0%BE._%D0%9F%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B4%D0%BD%D0%B8%D0%BA_%D0%BE%D0%B1%D1%80%D1%83%D1%87%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F_%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%86%D0%B8%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%B4%D0%BE%D0%B6%D0%B0_%D1%81_%D0%90%D0%B4%D1%80%D0%B8%D0%B0%D1%82%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%BC_%D0%BC%D0%BE%D1%80%D0%B5%D0%BC.jpg/300px-%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%82%D1%82%D0%BE._%D0%9F%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B4%D0%BD%D0%B8%D0%BA_%D0%BE%D0%B1%D1%80%D1%83%D1%87%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F_%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%86%D0%B8%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%B4%D0%BE%D0%B6%D0%B0_%D1%81_%D0%90%D0%B4%D1%80%D0%B8%D0%B0%D1%82%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%BC_%D0%BC%D0%BE%D1%80%D0%B5%D0%BC.jpg)
Біяграфія й творчасьць
рэдагавацьАнтоніё Каналь нарадзіўся 7 кастрычніка 1697 году ў Вэнэцыі. Навучаўся жывапісу ў свайго бацькі Бэрнарда Каналя, тэатральнага мастака, дапамагаў яму афармляць спэктаклі ў тэатрах Вэнэцыі.
У 1719 годзе наведаў Рым, дзе пазнаёміўся з творчасьцю вэдутыста Джаваньні Паолё Паніні. Пасьля гэтага пачаў пісаць свае краявіды Вэнэцыі. Першым вядомым дасьледчыкам працаў Каналя з аўтарскім подпісам зьяўляецца «Архітэктурнае капрыча» (1723). У адрозьненьне ад большасьці мастакоў таго часу Каналета на раньнім этапе сваёй творчасьці пісаў свае краявіды (вэдуты) адразу з натуры, ня робячы папярэдніх накідаў і эскізаў. Пасьля стаў пісаць у студыі, карыстаючыся камэрай-абскурай. Пэйзажы таго пэрыяду адрозьніваюцца дэталёва дакладным адлюстраваньнем гарадзкога краявіду[2]
Вялікая колькасьць працаў Каналета былі з посьпехам прададзены ангельскім аматарам мастацтва, якія прыязджалі ў Вэнэцыю для навучаньня. Шматлікія існыя й уяўныя вэдуты Каналета стварыў паводле заказу ангельскіх калекцыянэраў, напрыклад сэрыю гарадзкіх краявідаў для лорда Бэдфарда ў 1730—1731 гадох. У 1740 годзе гэтая крыніца прыбытку зьнікла: пачалася вайна за аўстрыйскую спадчыну, і брытанцы сталі радзей прыязджаць на кантынэнт.
У 1746 годзе Каналета быў у Лёндане, каб быць бліжэй да каналаў збыту сваіх карцін. На працягу дзевяці гадоў ён жыў ўва Ангельшчыне, пісаў віды мясцовых палацаў і дамоў. У гэты пэрыяд у ягонай творчасьці зьяўляецца другаснасьць, тэхніка перастае падабацца заказчыкам. У 1755 годзе мастак вяртаецца ў Вэнэцыю. У 1763 годзе яго абіраюць у Вэнэцыянскую акадэмію мастацтваў.
Каналета памёр 19 красавіка 1768 году ў роднай Вэнэцыі.
Палотны
рэдагаваць- «Капрыча з руінамі», 1720—1721, Фонд Дж. Чыні, Вэнэцыя;
- «Прыём францускага амбасадара ў Вэнэцыі», 1724 год, Эрмітаж, Санкт-Пецярбург;
- «Від Лёндана», 1746 год, прыватны збор, Лёндан;
- «Аўтапартрэт», 1746 год, прыватны збор, Ангельшчына;
- «Паляцца Грымані», 1756 год, Лёнданская Нацыянальная галерэя;
- «Сьвята заручынаў вэнэцыянскага дожа з Адрыятычным морам», каля 1763—1764, ДММІ, Масква.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=Giovanni+Antonio+Canaletto&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500115269
- ^ Энциклопедия Мировое Искусство. М., «ОЛМА-ПРЕСС», 2002.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКаналета — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў