Узброеныя сілы Канады
Узброеныя сілы Канады (па-ангельску: Canadian Forces, CF; па-француску: Forces canadiennes, FC) — вайсковая арганізацыя, якая нясе асноўную адказнасьць за абарону і ахову дзяржаўных інтарэсаў Канады, а таксама ўдзельнічае ў падтрыманьні міру і стабільнасьці ў розных рэгіёнах зямнога шара ў адпаведнасьці зь яе міжнароднымі абавязальніцтвамі.
Канадзкія ўзброеныя сілы | |
анг. Canadian Armed Forces франц. Forces armées canadiennes | |
Эмблема Канадзкіх ўзброеных сілаў | |
У сучасным выглядзе з | 1968 |
---|---|
Падразьдзяленьні |
Камандваньне сухапутных войскаў Камандваньне ВМС Камандваньне ВПС Камандваньне сілаў спэцыяльнага прызначэньня Канады Камандваньне экспэдыцыйных сілаў Канады Камандваньне апэратыўнай падтрымкі Канады Камандваньне Канады |
Штаб-кватэра | Штаб нацыянальнй абароны (Атава, Антарыё) |
Камандаваньне | |
Галоўнакамандуючы |
Лізавета II, Королева Канады Прадстаўлены Генэрал-губэрнатарам Дэвідам Лойдам Джонстанам |
Міністар абароны | Пітэр Макей, дэпутат ад Цэнтру Новай Шатляндыі |
Начальнік штаба абароны Канады | Генэрал Ўолтэр Натынчык |
Вайсковыя сілы | |
Свабоднае насельніцтва |
8 072 010 — мужчыны 7 813 462 — жанчыны |
Прыдатныя да вайсковай службы |
6 646 281 — мужчыны 6 417 924 — жанчыны |
Занятыя ў войску | 67 735 |
Разгорнутыя за мяжой | 3600 |
Запас | 35 280 |
Фінансавыя зьвесткі | |
Бюджэт | 21,3 млрд канадзкіх даляраў (2010) |
Адсоткі СНП | 1,1% (132-е месца ў сьвеце) (2005 ацэнка) |
Прамысловасьць | |
Унутраныя пастаўшчыкі | General Dynamics |
Дататковыя зьвесткі | |
Гісторыя | Вайсковая гісторыя Канады |
Званьні | Званьні ў Канадзкіх узброеных сілах |
Дзейнасьць канадзкіх узброеных сілаў рэгулюецца законам пра нацыянальную абарону[1].
На чале ўзброеных сілаў стаіць вярхоўны галоўнакамандуючы — генэрал-губэрнатар Канады, які зьяўляецца асабістым прадстаўніком каралевы Вялікабрытаніі, якая фармальна лічыцца галавой канадзкай дзяржавы, паводле арт. 15 Канстытуцыйнага акту 1867, згодна якому каралеве належыць «галоўнае камандаваньне сухапутнай і марской міліцыяй і ўсімі вайскоўцамі і марскімі сіламі Канады». Гэта палажэньне таксама замацавана «Законам аб міліцыі» 1904 году. Фактычна ж усе заканадаўчыя акты па пытаньнях абароны і будаўніцтва ўзброеных сілаў прымаюцца парлямэнтам Канады, а адміністрацыйнае і апэратыўнае кіраўніцтва войскамі як у мірны, так і ў ваенны час ажыцьцяўляе прэм’ер-міністар, міністар абароны і штаб нацыянальнай абароны[2].