Варан камодзкі

(Перанакіравана з «Камодзкі варан»)

Камодзкі варан або камодзкі цмок (Varanus komodoensis) — гіганцкі варан, найбуйнейшы прадстаўнік ня толькі варанаў, але і ўсіх сучасных яшчарак. Жыве варан на астравах Камода, Рынджа, Падар і Флорэс, дзе знаходзіцца пад аховай.

Варан камодзкі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПаўзуны
СямействаВаранавыя
РодВараны
ВідВаран камодзкі
Бінамінальная намэнклятура
Varanus komodoensis
Арэал
Арэал

Паходжаньне

рэдагаваць

Вучоныя ўстанавілі, што камодзкі цмок родам з Аўстраліі. Для гэтага яны правялі аналіз скамянелых рэштак аўстралійскіх яшчараў узростам ад 300 тысячаў гадоў да 4 мільёнаў гадоў. Сярод іх апынулася некалькі, якія нагадваюць сучасных камодзкіх цмокаў. Па словах дасьледнікаў, параўнаўшы рэшткі зь цяпер існымі асобінамі, існуе «ідэальнае падабенства». Адгэтуль дасьледнікі зрабілі выснову, што камодзкі цмок, верагодна, разьвіўся ў Аўстраліі, пасьля чаго перасяліўся на найбліжэйшыя выспы прыкладна 900 тысячаў гадоў таму.

Апісаньне

рэдагаваць

Самыя буйныя асобіны дасягаюць даўжыні 4,5 мэтру і важаць да 150 кг. Звычайная даўжыня цела з хвастом каля 3 мэтраў, а вага каля 70 кіляграмаў. Чэрап варана звычайна каля 21 см даўжынёй. Зубы ў жывёлаў загнутыя назад, дзякуючы ім варан лёгка адкусвае цэлыя кавалкі зь цела здабычы. Ежу не жуе, будова сківіцаў і глоткі дазваляе глынаць адразу вялікія кавалкі.

Выкопвае норы глыбінёй да 5 мэтраў. Добра плавае. Сілкуецца дзікімі сьвіньнямі, козамі, аленямі, малпамі, сабакамі, а таксама падлай. Палюе з засады, кідаючыся на ахвяру зь невялікай адлегласьці. Паваліўшы здабычу, успорвае ёй жывот і першым чынам выядае вантробы.

Лічыцца, што ў сьліне гэтай жывёлы ўтрымоўваецца шмат бактэрыяў, таму яго ўкусы лёгка выклікаюць заражэньне, нярэдка сьмяротнае. Аднак нядаўнія дасьледаваньні аўстралійскіх навукоўцаў выявілі, што камодзкія вараны маюць атруту падобную на зьмяіную, які вызывае згусаньне крыві і зьмяншае ціск, з прычыны чаго ахвяра хутка слабее. Вядомыя выпадкі нападу на людзей.

У траўні самка адкладае ў нару да 25 яйкаў, кожнае важыць каля 200 грамаў. Інкубацыйны пэрыяд — 8—8,5 месяцаў, дзіцяняты даўжынёй да 30 сантымэтраў. Працягласьць жыцьця варанаў звычайна не перавышае 50 гадоў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць