Калідаса (дэвангары: कालिदास — «слуга Калі») — адзіны з найвялікшых паэтаў і драматургаў Індыі, які жыў прыкладна каля 400 году н. э., у час кіраваньня Чандрагупты ІІ. У час яго творчасьці клясычная індыйская цывілізацыя дасягнула сваёй найвышэйшае вышыні. Усяго ад Калідасы захавалася некалькі паэмаў і тры п’есы, зь якіх «Шакунтала» прэзэнтуе вышыню ягонай паэтычнае мовы. П’еса зьяўляецца драматычнай пераробкай часткі «Магабгараты» і распавядае аб каханьні караля Дусянты і дзяўчыны-адлучніцы Шакунталы, дзе яны разыйшліся, каб потым узьяднацца. П’еса паказвае любоў і духоўную сілу ў вельмі ідэалізаваным выглядзе. Прыдворныя камэдыі «Малавікагнімітра» (Малавіка і Агнімітра) і гераічная «Вікраморвасія» (Вікрама і Урвашы) прэзэнтуюць высокае майстэрства і пачуцьцё гумару аўтара.

Калідаса
на дэванагары कालिदास Kālidāsa
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4-е ці 5-е стагодзьдзе н. э.
Імпэрыя Гупта
Памёр 4-е ці 5-е стагодзьдзе н. э.
Імпэрыя Гупта
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драма, паэзыя
Гады творчасьці каля IV стагодзьдзе[1]каля V стагодзьдзе[1]
Кірунак бура і націск, ваймарскі клясыцызм
Жанр Санскрыцкая драма
Мова санскрыт[2]
Значныя творы Вікрамарвашы, Абхіджняна-Шакунтала,

Творчасьць Калідасы ў паэзыі скончваецца на кароткай паэме «Мэггадуце» (перакл. Хмара-вястун). Ягоная лірыка вельмі натхняла раньніх эўрапейскіх рамантыкаў, у прыватнасьці, Шылера і Гётэ. Калідаса таксама напісаў некалькі эпасаў, заснаваных на легендзе аб Раме. Хоць ён працаваў у розных жанрах, у кожным зь іх ён захоўваў сваю арыгінальнасьць.

Біяграфія

рэдагаваць

Час і абставіны жыцьця Калідасы дакладна невядомыя. Існуе індыйскі паэтычны выраз, які ставіць Калідасу да двору караля Вікрамы альбо Вікрамадыт’і разам з астатнімі «дзевяцьцю дыямэнтамі» ягонага двара. Новыя помнікі індыйскай літаратуры лічацца гэтага Вікраму каралём Бгоджу, валадара Малаві, які кіраваў у Дгары і Уджайне прыблізна ў 1040—1090 гадох. Існуе нават апакрыфічная праца індыйскай літаратуры, якая адлюстроўвае жыцьцё Калідасы пры двары. Драмы і іншыя творы Калідасы не ўтрымліваюць прамых указаньняў на час іхняй працы. Згадваньне грэцкіх рабоў паказвае на адносна позьні час, а формы пракрыту ў прамовах некаторых актораў паказваюць на вялікую храналягічную дыстанцыю, якая аддзяляе іх ад мовы надпісаў караля Ашокі ці Піядасі. Аднак сумнеўна, што Калідаса жыў у ХІ стагодзьдзі, бо творы іншых пісьменьнікаў гэтага стагодзьдзя відавочна сьведчаць аб літаратурным заняпадзе, а драмы Калідасы ёсьць кульмінацыяй індыйскай паэзіі.

Раней лічылася, што Калідаса жыў і працаваў у I стагодзьдзі да н. э., але цяпер ад гэтага пункту гледжаньня навукоўцы адмовіліся, бо тады было б правільна чакаць вялікай розьніцы ў культурным і гістарычным пляне паміж драмамі Калідасы і творамі іншага індыйскага драматурга — Бгавабгуці, прыналежнасьць якога да VIII стагодзьдзя цалкам усталявана. Між тым, зьмест твораў абодвух літаратараў паказвае на іхняе параўнальнае падабенства па часе ўзьнікненьня. Нідэрляндзкі дасьледчык санскрыту Ёган Гэндрык Каспар Керн, грунтуючыся на астралягічных зьвестках, даступных ў працах меркаванага сучасніка Калідасы астранома Варагамігіры, адносіць апошняга да першай паловы VI стагодзьдзя. У адносінах да Калідасы гэтая здагадка добра гармануе з ужо згаданым фактам блізкасьці Калідасы і Бгавабгуці. Паўднёвыя будысты таксама катэгарычна адносяць Калідасу да VI стагодзьдзя. Да VI стагодзьдзя адносіць Калідасу і Фэрг’юсан, вядомы сваімі працамі пра індыйскую храналёгію. Нямецкі навуковец Гэрман Якабі, абапіраючыся на астралягічныя зьвесткі, у вершах, прыпісаных Калідасе, прыходзіць да высновы, што іхны аўтар ня мог пражыць да 350 гадоў. Такім чынам, хаця індыйская традыцыя датуе жыцьцё Калідасы I стагодзьдзем да н. э., але агульны характар ​​ягонай творчасьці і, у прыватнасьці, ягоная паэтычная тэхніка, якая сьведчыць пра знаёмства са зьвесткамі грэцкай астраноміі ў IV стаодзьдзкі і шэраг іншых асаблівасьцяў прымушаюць эўрапейскіх дасьледчыкаў адносіць індыйская паэта да IV і V стагодзьдзяў у часы панаваньня дынастыі Гупта, каралі якой насілі тытул Вікрамадыт’і.

Самая папулярная тэорыя палягае ў тым, што Калідаса дасягнуў свайго паэтычнага росквіту за часам панаваньня Чандрагупты II і таму жыў прыблізна ў IV—V стагодзьдзях. Некалькі заходніх навукоўцаў падтрымлівалі гэтую тэорыю яшчэ з часоў Ўільяма Джонза і Артура Бэрыдэйла Кіта[3]. Сучасныя заходнія індолягі і такія навукоўцы, як Стэнлі Ўолпэрт, таксама падтрымліваюць гэтую тэорыю[4]. Многія індыйскія навукоўцы, як то Васудэў Вішну Мірашы і Рам Гупта, таксама адносяць Калідасу да гэты пэрыяду[5][6]. Згодна з гэтай тэорыяй, ягоныя кар’ера магла працягнуцца да панаваньня Кумарагупты I і, магчыма, да Скандагупты[7].

Пра жыцьцё паэта распавядаюць толькі легенды. Паводле легенды, ён быў прыгожым, таму ажаніўся з прынцэсай. Аднак паводле фальклёру, адукаваная прынцэса аднойчы вырашае знайсьці падыходнага жаніха, выпрабоўваючы мужчынаў у сваім каралеўстве на іхнюю кемлівасьць. Калі высьвятляецца, што аніводны мужчына ня можа прайсьці выпрабаваньне, расчараваныя грамадзяне вырашаюць адправіць Калідасу, неадукаванага мужчыну, на сумоўе з прынцэсай. У іншай вэрсіі галоўны судовы міністар абражаны, калі прынцэса адхіляе прапанову ягонага сына аб шлюбе. Каб адпомсьціць за абразу, міністар знаходзіць самага непрыдатнага чалавека, пастуха Калідасу, якога адпраўляе да прынцэсы. У любым выпадку неадукаваны Калідаса ў размове з прынцэсай сьмяецца зь ягонай неадукаванасьці. Абражаны Калідаса, знаходзячыся на мяжы самагубства праз насьмешкі, наведвае храм Калі, а Калідаса літаральна азначае слуга Калі, дзе атрымлівае боскі дар і натхняецца на вывучаньне санскрыту, вывучае пураны і іншыя старажытныя тэксты і становіцца вялікім паэтам, выпрацаваўшы нечаканы дар красамоўства. Кажуць, з тых часоў ён стаў найлепшым зь «дзевяці дыямэнтаў» палацу Раджы Вікрамадыт’і ва Ўджайне.

Дасьледчыкі называюць тры магчымыя месцы пражываньня Калідасы, то бок Гімалаі, Уджайн і Калінга. Гэтыя здагадкі заснаваныя на творах паэта. Ён падрабязна апісвае Гімалаі ў «Кумарасамбгаве», а таксама піша пра сваю любоў да Уджайну ў «Мэггадуце». Калідаса таксама вельмі хвалебна апісваў імпэратара Калінга Гэмангаду ў творы «Раггувамшы». Лакшмі Дгар Кала, санскрытыст і кашмірскі пандыт, напісаў кнігу пад назвай «Месца нараджэньня Калідасы» (1926), якая спрабуе прасачыць месца нараджэньня Калідасы на аснове ягоных працаў. Кала прыйшоў да высновы, што Калідаса нарадзіўся ў Кашміры, але цягам жыцьця пераехаў на поўдзень і дамогся заступніцтва мясцовых кіраўнікоў. Сьведчаньні, на якія ён спасылаецца з твораў Калідасы, уключаюць[8][9][10] апісаньне флёры і фаўны, якая сустракаецца ў Кашміры, але не ва Ўджайне і Калінзе, як то шафран, кедр гімалайскі і кашмірская кабарга; апісаньне геаграфічных асаблівасьцяў, агульных для Кашміра, такіх як ледавіковыя азёры і паляны. Акрамя таго Кала згадвае пра спасылкі на некаторыя легенды кашмірскага паходжаньня, як то пра Нікумбгу. На думку Калы, калідасаўскі твор «Шакунтала» ёсьць алегарычнай драматызацыяй філязофіі школы прат’ябгіджны, якая ёсьць галіной кашмірскага шаівізму. Кала сьцьвярджае, што ў гэты час гэтая галіна не была вядомая за межамі Кашміра. Іншая старая легенда распавядае, што Калідаса наведвае Кумарадасу, караля Ланкі, дзе праз здраду паэта там забіваюць[11].

Беларускія пераклады

рэдагаваць
  • Воблачны вястун: [лірычная паэма] / Калідаса. — Мінск : Зміцер Колас, 2017. — 89, [2] с.
  1. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Kalidasa // CONOR.SI
  3. ^ Chandra Rajan (2005). «The Loom Of Time». Penguin UK. — С. 268—274. — ISBN 9789351180104.
  4. ^ Wolpert, Stanley (2005). «India». University of California Press. — С. 38. — ISBN 978-0-520-24696-6.
  5. ^ Mirashi, Vasudev Vishnu; Navlekar, Narayan Raghunath (1969). «Kālidāsa; Date, Life, and Works». Popular Prakashan. — С. 1—35. — ISBN 9788171544684.
  6. ^ Gopal 1984. С. 14.
  7. ^ C. R. Devadhar (1999). «Works of Kālidāsa». 1. Motilal Banarsidass. — С. vii–viii. — ISBN 9788120800236.
  8. ^ Gopal 1984. С. 3.
  9. ^ P. N. K. Bamzai (1994). «Culture and Political History of Kashmir». 1. M.D. Publications Pvt. Ltd. — С. 261—262. — ISBN 978-81-85880-31-0.
  10. ^ M. K. Kaw (2004). «Kashmir and Its People: Studies in the Evolution of Kashmiri Society». APH Publishing. — С. 388. — ISBN 978-81-7648-537-1.
  11. ^ «About Kalidasa». Kalidasa Academi.

Літаратура

рэдагаваць
  • Gopal, Ram Kālidāsa: His Art and Culture. — Concept Publishing Company, 1984. — 153 с.
  • Krishnamoorthy, Kalidasa (1972).
  • Sabnis, S. A., Kalidasa: His Style and His Times (1966).
  • Singh, A. D., ed., Kalidasa: A Critical Study (1977).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць