Калёнія-дэль-Сакрамэнта
Калёнія-дэль-Сакрамэ́нта (па-гішпанску: Colonia del Sacramento) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў дэпартамэнце Калёнія. Знаходзіцца на беразе ракі Ля-Плята, насупраць аргентынскай сталіцы Буэнас-Айрэса.
Калёнія-дэль-Сакрамэнта | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1680 | ||||
Краіна: | Уругвай | ||||
Дэпартамэнт: | Калёнія | ||||
Вышыня: | 27 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 452 | ||||
Паштовы індэкс: | 70000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 34°28′17″ пд. ш. 57°50′39″ з. д. / 34.47139° пд. ш. 57.84417° з. д.Каардынаты: 34°28′17″ пд. ш. 57°50′39″ з. д. / 34.47139° пд. ш. 57.84417° з. д. | ||||
Калёнія-дэль-Сакрамэнта | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.colonia.gub.uy/ |
Гісторыя
рэдагавацьПа здабыцьці Партугаліяй незалежнасьці кароль краіны Пэдру II накіраваў у места сучаснага гораду экспэдыцыю на чале з Мануэлам Лобу з мэтай аднаўленьня партугальскіх калёніяў. Сюды прыбыла каля 400 жаўнераў на пяці караблях. Гішпанскі губэрнатар Буэнас-Айрэса накіраваў у канцы лютага 1680 годзе войскі, каб выбіць партугальцаў зь месца. Лобу быў захоплены ў палон, дзе і загінуў 7 студзеня 1683 году. Аднак, у выніку пагадненьня, складзенага яшчэ ў 1681 годзе, паселішча адышло да Партугаліі. Асноўным складнікам эканомікі адноўленага места сталіся кантрабанда і паляваньне.
Падчас Вайны за гішпанскую спадчыну губэрнатар Буэнас-Айрэса Вальдэс Інсьян ініцыяваў аблогу Калёніі-дэль-Сакрамэнта. Гішпанскія ўзялі места пад кантроль, а партугальскія каляністы былі эвакуяваныя караблямі. Толькі цэрквы і мост засталіся незруйнаванымі[2]. Паводле Утрэхцкага міру места зноўку вярнулася да Партугаліі. Наступная атака падчас Гішпанска-партугальскай вайны 1735—1737 гадоў была няўдалай. Усё ж такі, горад патрапіў пад уладаў гішпанцаў, але потым вярнуўся да Партугаліі. З стварэньнем Бразыліі горад стаў часткай новай краіны. 10 студзеня 1809 году да здабыцьця Ўругваем сваёй незалежнасьці паселішча атрымала статус мястэчка. А ўжо пасьля ўтварэньня Ўругвая стала горадам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.ine.gub.uy/censos2011/
- ^ Mayor, Federico; de Sanguinetti, Marta Canessa; Assuncao, Fernando; Cravotto, Antonio (1996). «Colonia del Sacramento». UNESCO. — С. 98—103. — ISBN 9230032956.