Кальварыя (горад)

Кальва́рыя (па-летувіску: Kalvarija) — горад у паўднёвай Летуве, у Мар’ямпальскім павеце каля мяжы з Польшчай. Кальварыя разьмяўчаецца на беразе ракі Шэшупы. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 5 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца цэнтрам Кальварыйскага раёну, адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.

Кальварыя
лет. Kalvarija
Кальварыя
Kalvarija COA.gif
Герб Кальварыі
Першыя згадкі: 1667
Горад з: 1791
Краіна: Летува
Павет: Мар’ямпальскі
Насельніцтва: 4100 чал. (2017)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°25′ пн. ш. 23°13′ у. д. / 54.417° пн. ш. 23.217° у. д. / 54.417; 23.217Каардынаты: 54°25′ пн. ш. 23°13′ у. д. / 54.417° пн. ш. 23.217° у. д. / 54.417; 23.217
Кальварыя на мапе Летувы
Кальварыя
Кальварыя
Кальварыя
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.kalvarija.lt/

ГісторыяРэдагаваць

Горад атрымаў сваю назву дзякуючы каталіцкаму біскупу Ёсіфу Тышкевічу (пам. 1656 г.), які пабудаваў тут у 1640 годзе кальварыю на ўзор ерусалімскай. Па яго загаду тут таксама была пабудавана капліца. Ён запрасіў сюды дамініканцаў, які заснавалі тут свой кляштар. Упершыню паселішча ўзгадаваецца з 1667 году. Правы гораду і герб паселішча Кальварыя атрымала ў 1771 годзе.

З 1918 году горад трапіў у склад Летувы. Зь верасьня 1939 году да ліпеня 1940 году тут знаходзіўся лягер для інтэрнаваных салдатаў Войска Польскага. Пасьля ўваходу Летувы ў склад СССР гэтыя салдаты былі вывезеныя ва ўнутраныя раёны СССР.