Калонка

рака ў Беларусі

Кало́нка — рака ў Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі і Польшчы, правы прыток ракі Нарава (басэйн Віслы). Даўжыня 34 км (у тым ліку ў межах Польшчы 5 км). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 ‰. Плошча вадазбору 247 км². Пачынаецца каля вёскі Сакольнікі, вусьце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Семяноўка (Польшча). Каналізаваныя каля 17 км рэчышча (выток — 4 км вышэй за вусьце ракі Ятвезь). У нізкай плыні называецца Калона.

Рака
Калонка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Сакольнікі
Вусьце Нараў
Краіны басэйну Беларусь, Польшча
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 34 км
Плошча басэйну 247 км²
Нахіл воднай паверхні 1 ‰

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 190