Казкі на ноч (фільм)

фільм 2008 году

«Казкі на ноч» (па-ангельску: Bedtime Stories) — амэрыканскі камэдыйны фільм 2008 году рэжысэра Адама Шэнкмана паводле сцэнару Мэта Лопэса і Тыма Гэрлігі. Гэта быў першы фільм Адама Сэндлера, які быў накіраваны на сямейную аўдыторыю. Таксама галоўныя ролі выканалі Керы Расэл, Джонатан Морган Гайт, Лора Эн Кесьлінг, Гай Пірс, Айша Тайлер, Расэл Брэнд, Рычард Грыфітс, Тэрэза Палмэр, Люсі Лоўлэс і Кортні Кокс. Распрацоўкай кінастужкі займалася прадусарская кампанія Сэндлера Happy Madison і Company Gunn Films Эндру Гана ў супрацы з студыяй Walt Disney Pictures. У кінапракаце фільм зьявіўся 25 сьнежня 2008 году. Не зважаючы на тое, што «Казкі на ноч» у цэлым атрымалі адмоўныя водгукі ад крытыкаў, кінастужка мела фінансавы посьпех, зарабіўшы 212,9 мільёнаў даляраў пры бюджэце ў 80 мільёнаў даляраў.

Казкі на ноч
па-ангельску: Bedtime Stories
Жанр кінакамэдыя[1][2], фэнтэзійны фільм[d][3][1][2] і дзіцячы фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Майкл Тронік[d] і Том Костэйн[d]
Мастак Linda DeScenna[d]
Вытворчасьць Walt Disney Pictures[d], Happy Madison Productions[d], Gunn Films[d] і Offspring Entertainment[d]
Распаўсюд Fórum Hungary[d], Netflix і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 25 сьнежня 2008[8]
Працягласьць 99 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Прыбытак 212 900 000 $[9]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт
  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У 1974 годзе Скітэр (Томас Гофман) і Ўэндзі Бронсаны (Абігейл Дрогер) выхоўваюцца іхным бацька Марці (Джонатан Прайс), які трымае ўласны невялікі матэль. Аднак, не зважаючы на тое, мужчына ёсьць добрым гаспадаром, ён сутыкаецца з сур’ёзнымі фінансавымі праблемамі з гаспадаркай, якая амаль збанкрутавала. Марці вымушаны прадаць гасьцёўню Бары Нотынггэму (Рычард Грыфітс), генэральнаму дырэктару і заснавальніку сеткі ўласных гатэляў. На месцы былога матэлю будуецца раскошны гатэль пад назвай «Сонечная Віста Нотынггэм». Ужо ў сучаснасьці Скітэр (Адам Сэндлер) працуе рамонтнікам у гатэлі, не зважаючы на тое, што калісьці Нотынггэм паабяцаў ягонаму бацьку, што Скітэр стане кіраўніком гэтага гатэлю. Нотынггэм абвяшчае аб плянах зачыніць стары гатэль і пабудаваць новы, названы «Сонечная Віста Мэга Нотынггэм». Таксама ён прызначае Кендала Дункана (Гай Пірс) будучым кіраўніком гатэлю, бо той ёсьць хлопцам ягонай дачкі Віялеты (Тэрэза Палмэр).

Ўэндзі (Кортні Кокс) просіць Скітэра падаглядаць за сваімі дзецьмі, Патрыкам і Бобі, бо школа, дзе яна працавала дырэктаркай, зачыняецца, і яна шукае працу ў Арызоне. У першую ноч Скітэр цынічна распавядае ім казку на ноч, адлюстроўваючы сваё несправядлівае жыцьцё. Незадаволеныя няшчасным канцом гісторыі, дзеці пашыраюць гісторыю. На дзіва наступным днём гісторыя дзяцей спраўджваецца, чым заварожвае Скітэра, які ўжо штоноч расказвае дзецям казку, каб атрымаць працяг гісторыю. У выніку зьбегу падзеяў Скітэр закохваецца ў сяброўку сваёй сястры Джыл (Керы Расэл) і ладзіць зь ёй вясельле, адчыняючы ўласны малы матэль.

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 27% зь сярэднім рэйтынгам 4,4/10, базуючыся на 111 рэцэнзіях крытыкаў. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаныя 33 балы з 100 магчымых, палягаючы на 26 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра ў цэлым непрыхільныя водгукі. Гледачы, апытаныя CinemaScore, надалі фільму адзнаку B+ паводле шкалы ад А да F.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць