Казані
Каза́ні (па-грэцку: Κοζάνη) — горад на поўначы Грэцыі, ў Македоніі. Горад знаходзіцца на вышыні 710 мэтраў над узроўнем мора, на ўскрайку ўрадлівай раўніны ў катлавіне паміж гарамі Вэрміён і Вурынос, што адкрываецца да даліны ракі Альякмон, у 25 кілямэтрах на поўдзень ад Пталемаісу, у 105 кілямэтрах на паўднёвы-захад ад Салёнікаў і ў 307 кілямэтрах на паўночны захад ад Атэнаў. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай абшчыны, аднайменнай пэрыфэрыйнай адзінкі і пэрыфэрыі Заходняя Македонія. Насельніцтва гораду складае 41066 чалавек, згодна перапісу 2011 году.
Казані | |
грэц. Κοζάνη | |
Краіна: | Грэцыя |
Пэрыфэрыя: | Заходняя Македонія |
Ном: | Казані |
Плошча: | 34,371 км² |
Вышыня: | 710 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 41 066[ чал. (2011) |
шчыльнасьць: | |
Часавы пас: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +30 24610 |
Паштовы індэкс: | 501 xx (xx=31 ці 32) |
Нумарны знак: | KZ |
Геаграфічныя каардынаты: | 40°18′2.48″ пн. ш. 21°47′20.26″ у. д. / 40.3006889° пн. ш. 21.7889611° у. д.Каардынаты: 40°18′2.48″ пн. ш. 21°47′20.26″ у. д. / 40.3006889° пн. ш. 21.7889611° у. д. |
Казані | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://cityofkozani.gov.gr/ |
Гісторыя
рэдагавацьГорад заснаваны ў XV стагодзьдзі ў пэрыяд асманскага валадарства. Быў цэнтрам грэцкай культуры. У 1746-1750 гг. у горадзе выкладаў Яўген Вулгарыс[1]. У горадзе была створана бібліятэка, якая захавалася да цяперашняга часу і якая зьяўляецца другой па велічыні ў краіне пасьля Нацыянальнай бібліятэкі.
Падчас Першай балканскай вайны 11 кастрычніка 1912 году горад захапілі грэцкія войскі.
У ходзе нямецкага ўварваньня ў Грэцыю 13 красавіка 1941 году ў раёне гораду адбылося адзінае за ўсю кампанію танкавая бітва, у якім нямецкія танкі 33-га танкавага палка 9-й танкавай дывізіі вэрмахта ўступілі ў бой з бронетэхнікай ангельскага экспэдыцыйнага корпусу. У гэтым баі былі зьнішчаны два брытанскіх самаходкі і 4 нямецкія танкі (два PzKpfw IV, адзін PzKpfw II і PzKpfw I), пасьля чаго ангельскія войскі адступілі. 14 красавіка 1941 году нямецкія часткі занялі Казані[2].
У Казані знаходзяцца ўнівэрсытэты ΤΕΙ Заходняй Македоніі і Унівэрсытэт Заходняй Македоніі, у якіх навучаецца каля 15000 студэнтаў з усёй Грэцыі і зь іншых краінаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вулгарис // Новая философская энциклопедия : В 4 т. / Ин-т философии Рос. акад. наук, Нац. обществ.-науч. фонд; Науч.-ред. совет.: В. С. Степин и др.. — 2000. — Т. 1: А-Д. — 721 с. — ISBN 5-244-00962-1.
- ^ Department of the Army Pamphlet No. 20-260, November 1953: German campaigns in the Balkans (Spring 1941). pages 93-94
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Казані — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў