Кажанок паўночны
Кажанок паўночны (Eptesicus nilssonii) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (гладканосых[1]).
Кажанок паўночны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Атрад | Рукакрылыя |
Сямейства | Вечарнікавыя |
Род | Кажанок (Eptesicus) |
Від | Кажанок паўночны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Eptesicus nilssonii (Keyserling et Blasius, 1839) | |
Арэал | |
Вонкавы выгляд
рэдагавацьДаўжыня цела 49–64 мм[1], размах крылаў 24–28 см, вага 8–16 г у залежнасьці ад сэзону. У яго кароткія і круглявыя вушы. Верх цёмна-карычневы або чорны з невялікай колькасьцю залацістага колеру на кончыку валасоў у вобласьці галавы і сьпіны. Яго нос, вушы, хвост і крылы чорныя або чорна-карычневыя. Ніз жаўтлява-карычневы.
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца ў Эўропе (ад Францыі і Нарвэгіі да Урала) і Азіі (Казахстан, Манголія, Сібір, Японія) ад узроўню мора да 2300 м.
Лад жыцьця
рэдагавацьХуткалётны начны від, які сустракаецца ў розных месцах пражываньня ад горнай тайгі да пустэльні. Ён здабывае ежу на адкрытых тэрыторыях розных месцапражываньняў, у тым ліку ўскрайку лясоў (або над лесам), невялікіх сельгасугодзьдзяў, паркаў і садоў, над азёрамі і рэкамі і каля вулічных ліхтароў. Начлег ў дамах, дуплах дрэў і расколінах. Зімовыя лежні знаходзяцца пераважна ў дамах, скляпах, натуральных і штучных падземных месцах пражываньня. Узімку сустракаецца паасобку або невялікімі групамі па 2–4 асобіны. Яго рацыён складаецца з дробных вусякоў, такіх як двукрылыя.
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Курскоў А. Паўночны кажанок Чырвоная кніга Беларусі Праверана 30 жніўня 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |