Кадрыёрг
Каардынаты: 59°26′18.91″ пн. ш. 24°47′27.86″ у. д. / 59.4385861° пн. ш. 24.7910722° у. д.
Кадрыёрг (Кацяры́ненталь) — барочны палацава-паркавы ансамбль у Таліне. Сваю назву Кацярыненталь (па-нямецку «даліна Кацярыны») атрымаў у гонар сужэнкі Пятра I — Кацярыны I. Жыхары Эстоніі называюць гэтае месца Кадрыёрг (спрошчаны эстонскі пераклад — «Кацярыненталь»: (па-эстонску: Kadriorg — даліна Кадры)).
Гісторыя
рэдагавацьПадчас Паўночнае вайны (1700—1721 гадоў) землі цяперашняй Эстоніі былі далучаныя да Расеі. Рэвель капітуляваў увосень 1710 году, а ўжо ў сьнежні 1711 году Пётар I разам з Кацярынай упершыню наведаў места. Расейскаму цару спадабаліся наваколіцы Ласнамяэ. Адсюль, з абрыву, адкрываўся выгляд на места і на гавань, што будавалася. У 1714 годзе Пётар выкупіў гэтыя землі ў дзяржаўную маёмасьць. Маёнтак, што там знаходзіўся, быў добраўпарадкаваны і перабудаваны пад рэзыдэнцыю цара. Цяпер гэты дом зьяўляецца адное са славутасьцяў Таліну як домік Пятра. Сьціплы дом быў зручным для начовак, але не пасаваў пад свае прызначэньне рэзыдэнцыі.
Будаўніцтва новага палацава-паркавага ансамблю было пачатае 25 ліпеня 1718 году на загад Пятра I. Праект склаў італьянец Нікола Мікеці. Будаўнічымі работамі кіраваў ягоны памочнік Гаэтана К’явэры. У 1720 годзе паводле патрабаваньня Мікеці да Рэвелю накіравалі Міхаіла Зямцова, які ачоліў будаўніцтва ансамблю цягам чатырох гадоў згодна з праектамі і паказаньнямі Мікеці.
Ужо ў 1719 годзе бакавые павільёны былі пакрытыя чарапіцай, а да вясны 1721 году была завершанае ўнутранае аздабленьне. Неўзабаве пасьля гэтага тут некаторы час мешкаў Пётар I і Кацярына. У ліпені 1724 году, падчас апошняга наведваньня Пятра I у Рэвель, большая частка ўнутранных памяшканьнях галоўнага будынку была яшчэ ў рыштаваньнях, а асноўныя работы скончыліся да 1727 году.
У 1930-х гадах палац быў рэзыдэнцыяй галавы дзяржавы (з 1938 году — прэзыдэнта) Эстоніі, а цяпер рэзыдэнцыя знаходзіцца ў будынку побач з палацам. У савецкі пэрыяд 1946—1991 гадоў палац быў галоўным будынкам Эстонскага музэю мастацтва. Сёньня ў ім месьціцца ягоная філія.
Парк Кадрыёргу
рэдагавацьПершапачаткова парк меў плошчу каля 100 га. У парку знаходзіцца дом-музэй Пятра I, на мяжы — сучасны будынак Эстонскага музэю мастацтва (Музэй Куму).
Сажалкі ў парку былі выкапаныя адразу пасьля пачатку будаўніцтва для ажыўленьня ляндшафту, так і для асушэньня глебы. Найстарэйшымі з іх былі сажалка ў двары Марынінскага прытулку, сажалка на поўнач ад цяперашняй дарогі Кадры ды верхняя сажалка між палацам і домікам Пятра ці Лебядзіная сажалка.
Раён Кадрыёргу
рэдагавацьУ XIX стагодзьдзі ў раёне Кацярыненталю разьмяшчалася прадмесьце Рэвелю, якое атрымала простую назву Слабада. Яго насяляла ў асноўным мясцовая галеча, і раён ня быў папулярным месцам адпачынку месьцічаў нягледзячы на палацава-паркавы ансамбль. Пазьней прэстыж раёну пачаў расьці: пачалася забудова жылымі дамамі. У 1880 годзе ў Кацярыненталі праходзіць трэцяе Ўсеагульнае сьвята песьні. У 1934 годзе — першыя Эстонскія Гульні, якія паклалі пачатак традыцыі сьвятам танцаў у Эстоніі.
Галерэя
рэдагаваць-
Пляфон Вялікае залы «Дыяна ды Актэён».
-
Кадрыёрг увосень
-
Выгляд парку
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКадрыёрг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі. Неабходны шаблён — {{Будынак}}. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, дадаўшы яго. |