Кагель — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Cagel
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Kage + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Кагель»

Паходжаньне

рэдагаваць

Кагіла або Кагел, пазьней Кагель (Cagilo, Cagel[a], Kagel[1]) — імя германскага паходжаньня, вытворнае ад старажытнага германскага імя Caco (пазьнейшага Kage)[2]. Іменная аснова каг- паходзіць ад стараісьляндзкага kaga 'глядзець'[3] або стараверхненямецкага gagan 'супраць'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kegel і Kogel[5].

У Прусіі бытавалі імёны Kogathe, Kogland, Koglinde[6].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Адольф Рышардавіч Кагель — селянін з ваколіцаў Румшышкаў, які меў у валоданьні зямлю на 1882 год[7]

Кагелі (Kagiel, Kagel, Kahel) гербу Мурдэліёлітоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[8].

На гістарычнай Ковеншчыне існуе вёска Кагелішкі.

  1. ^ Паводле назвы мясцовасьці Cagelenstat
  1. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 55.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 357.
  3. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 134.
  4. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 202, 277
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 123.
  6. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925.S. 47.
  7. ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1882. С. 140.
  8. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 304.