Зялёная кніга (фільм)

фільм 2018 году

«Зялёная кні́га» (па-ангельску: Green Book) — амэрыканская камэдыйная біяграфічная драма рэжысэра Пітэра Фарэлі. Распавядае сапраўдную гісторыю падарожжа па поўдні ЗША джазавага піяніста і звычайнага кіроўцы, паміж якімі з часам завязваецца сяброўства. Галоўныя ролі выканалі Віга Мортэнсэн, Магэршала Алі і Лінда Кардэліні. Фільм атрымаў «Залаты Глёбус» у намінацыі «найлепшы м’юзыкал ці камэдыя»[5][6].

Зялёная кніга
па-ангельску: Green Book
Жанр камэдыйная драма[d], кінакамэдыя[d], біяграфічны фільм, драматычны фільм[d], гомасэксуалізм у кіно[d] і дарожны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Патрык Дж. Дон Віта[d]
Вытворчасьць DreamWorks[d], Amblin Partners[d], Participant Media[d] і Universal Pictures
Распаўсюд Universal Pictures, ADS Service[d][3] і Netflix
Дата выхаду 11 верасьня 2018
Працягласьць 130 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова і італьянская мова
Бюджэт 23 000 000 $[4]
Прыбытак 321 752 656 $
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Прэм’ера адбылася на Міжнародным кінафэстывалі ў Таронта 11 верасьня 2018 году, дзе фільм атрымаў галоўную ўзнагароду «Народны выбар»[7][8]. У ЗША фільм выйшаў 16 лістапада 2018 году[9]. У Беларусі фільм пачалі паказваць з 24 студзеня 2019 году[10].

У сьнежні 2018 году фільм «Зялёная кніга» ўвайшоў у сьпіс 10 найлепшых фільмаў 2018 году па вэрсіі Амэрыканскага інстытуту кінамастацтва (AFI)[11]. У студзені 2019 году фільм атрымаў галоўную ўзнагароду Гільдыі прадусараў Амэрыкі Producers Guild Awards. 22 студзеня 2019 году фільм быў намінаваны на «Оскар»[12][13]. 25 лютага 2019 году фільм атрымаў кінапрэмію «Оскар» як найлепшы фільм 2018 году, а таксама яшчэ аднаго «Оскара» за найлепшы арыгінальны сцэнар[14].

Сюжэт рэдагаваць

У 1962 годзе выбівалу італьянска-амэрыканскага паходжаньня Тоні «Балбатуна» Валэлонгу наймаюць у якасьці кіроўцы на час туру афраамэрыканца і джазавага піяніста Дона Шырлі. Цалкам розныя, яны разам падарожнічаюць па правінцыйным поўдні ЗША. Падчас паездкі яны карыстаюцца так званай «Зялёнай кнігай», якая зьмяшчае інфармацыю аб бясьпечных месцах для чорных. Гэта падарожжа адкрые героям вочы на сьвет і зьменіць жыцьцё абодвух.

Акторы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць