Зэфірын (папа рымскі)

Зэфірын (па-лацінску: Zephyrinus; ?, Рым, Рымская імпэрыя — 20 сьнежня 217, Рым, Рымская імпэрыя) — біскуп рымскі (199—217), хрысьціянскі сьвяты. Змагаўся зь ерасямі і бараніў боскасьць Хрыста.

Папа сьвяты
Зэфірын
Zephyrinus
Пачатак папства199
Канец папства20 сьнежня 217
ПапярэднікВіктар I
НаступнікКалікст I
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніЗэфэнія
Нарадзіўся невядома
Рым, Рымская імпэрыя
Памёр 20 сьнежня 217
Рым, Рымская імпэрыя
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[1]
Заняткікаталіцкі сьвятар
Сьвяты́
Дзень памяці20 сьнежня

Пантыфікат рэдагаваць

Цягам 17-гадовага знаходжаньня Зэфірына на пасадзе маладая Царква перажывала перасьлед ад імпэратара Сэвэруса да ягонага скону ў 211 року. У 202 або 203 року ён выдаў эдыкт, які забараняў навяртаньне ў хрысьціянства.

Паводле сьв. Аптатуса, Зэфірыну таксама даводзілася супрацьстаяць ерасям і апастасіям, галоўным чынам з Маркіёнам, Праксеясам, Валенцінам і мантаністамі[2].

За сваю веру ня стаў фізычным мучанікам, аднак за свае душэўныя і духоўныя пакуты ў часе пантыфікату прызнаны мучанікам; гэты тытул быў зьняты праз 132 гады пасьля ягонай сьмерці[3].

Памяць рэдагаваць

У XIII стагодзьдзі ў агульны рымскі каляндар быў уведзены памятны дзень Папы і мучаніка сьвятога Зэфірына, які адзначаўся 26 жніўня. У 1969 року ўспамін быў скасаваны, паколькі Зэфірын не зьяўляецца мучанікам і памёр не 26 жніўня[4], а 20 сьнежня[5].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  2. ^ Optatus, De Schismate 1,1
  3. ^ Berti, Sæc 3. Diss. 1.t. 2 p 158
  4. ^ «Calendarium Romanum» (Libreria Editrice Vaticana, 1969), p. 136
  5. ^ «Martyrologium Romanum» (Libreria Editrice Vaticana, 2001 ISBN 88-209-7210-7)

Літаратура рэдагаваць

  • Rendina, Claudio, The Popes' Histories and Secrets (2002)