Віктар I (папа рымскі)
(Перанакіравана з «Віктар I (Папа рымскі)»)
Віктар I (па-лацінску: Victor) (? — 199) — біскуп Рыма з 189 па 199.
па-лацінску: Victor I | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | 28 ліпеня 199 |
Заняткі | клерык |
Дзень памяці | 28 ліпеня |
Нарадзіўся ў Паўночнай Афрыцы, служыў архідыяканам. Пасьля абраньня актыўна ўдзельнічаў у спрэчцы аб часе сьвяткаваньня Вялікадня. У 196 годзе склікаў у Рыме сабор, на якім быў замацаваны заходні звычай сьвяткаваньня Вялікадня — у нядзелю, якая ідзе за Страсной пятніцай. Хрысьціянскія цэрквы ў Малой Азіі не прынялі гэтых новаўвядзеньняў, за што былі адлучаны біскупам Віктарам ад царквы. Гэты крок выклікаў да яго апазыцыю ў заходніх біскупствах, і ў выніку біскуп Віктар вымушаны быў зьняць сваё адлучэньне.
Пераклаў богаслужэньне ў Рыме са старажытнагрэцкай на лацінскую мову. Пазьней быў кананізаваны.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВіктар I (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Віктар I. Catholic Encyclopedia