Зьніч (тэатар)

беларускі тэатар аднаго актора, які дзейнічае ў Менску

Белару́скі паэты́чны тэа́тар аднаго́ акто́ра «Зьніч»тэатар у Менску, які працуе выключна ў жанры монаспэктаклю, адзіны ў Беларусі падобнага тыпу[1]. Асноўны рэпэртуар складаюць творы беларускіх аўтараў і ўзорныя прадстаўнікі сусьветнай клясыкі. Спэктаклі ладзяцца па-беларуску.

Зьніч
Асноўныя зьвесткі
Заснаваньне1989
Будынак тэатру

Мінуўшчына

рэдагаваць

Тэатр аднаго актора «Зьніч» заснаваны ў 1989 року кіраўніцтвам Белдзяржфілярмоніі пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларускай ССР. Заснавальніца і мастачкая кіраўніца — Галіна Дзягілева. Першы спэктакль „Выгнаньне ў рай“ паводле п’есы Н. Рапы тэатар прадставіў 10 верасьня 1990 року ў Сафійскім саборы Полацку. Афіцыйна зарэгістраваны 21 лютага 1991.

Ня маючы ўласнай сцэны, тэатар працаваў на пляцоўках у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, Тэатры юнага гледача ды іншых. З 1995 року паказвае спэктаклі ў касьцёле сьвятога Сымона і сьвятой Алены.

Тэатар «Зьніч» неаднаразова прадстаўляў беларускае тэатральнае мастацтва за мяжой, рабіўся прызэрам і ляўрэатам шматлікіх тэатральных фэстываляў.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць