Зьміцер Вішнеў

беларускі паэт

Зьміцер Вішнёў (нар. 9 жніўня 1973, Дэбрэцэн, Вугоршчына) — беларускі паэт і літаратурны крытык, займаецца жывапісам і пэрформансам.

Зьміцер Вішнеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 жніўня 1973(1973-08-07)[1] (51 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, паэт, пісьменьнік
Мова беларуская мова

Вывучаў філялёгію і журналістыку ў ВНУ Менску і Масквы. Адзін з заснавальнікаў выдавецтва «Галіяфы».

Аўтар кніг паэзіі і прозы «Штабкавы тамтам» (1998), «Тамбурны маскіт» (2001), «Трап для сусьліка, альбо Некрафілічнае даследаваньне аднаго віду грызуноў» (2002), «Верыфікацыя нараджэння» (2005), «Ich sitze im Koffer» (па-нямецку, Бэрлін, 2006), «Фараон у заапарку» (2007). Творы перакладзены больш чым на дваццаць моў.

Удзельнік многіх міжнародных паэтычных фэстаў і кангрэсаў. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.[2]

Стыпэндыят Literarisches Colloquium (Бэрлін, Нямеччына, 2006). У 2008 годзе атрымаў стыпэндыю Homines Urbani (Villa Decius, Кракаў, Польшча).

  • 1998 — «Штабкавы тамтам»
  • 2001 — «Тамбурны маскіт»
  • 2002 — «Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў»
  • 2005 — «Вэрыфікацыя нараджэньня»
  • 2006 — «Ich sitze im Koffer» (па-нямецку, Бэрлін)
  • 2007 — «Фараон у заапарку»
  • 2009 — Друкапісы. Вялікая імправізацыя
  • 2010 — Замак пабудаваны з крапівы
  • 2019 — Калі прыгледзецца — Марс сіні

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць