Зьмяя-акулярніца
Зьмяя-акулярніца (Naja naja) — зьмяя роду сапраўдных кобраў.
Зьмяя-акулярніца | |
Зьмяя-акулярніца (Naja naja) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Паўзуны |
Атрад | Лускаватыя |
Падатрад | Зьмеі |
Сямейства | Асьпіды |
Род | Кобры |
Від | Кобра індыйская |
Бінамінальная намэнклятура | |
Naja naja | |
Пашырана ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Жыве сярод камянёў і кустоў, у тэрмітніках, норах грызуноў і інш.
Даўжыня 1,6-2 м. Афарбоўка зьменлівая, агульны фон ад жаўтавата-шэрага да бураватага і чорнага. Бруха сьветла-шэрае або жаўтавата-бурае. Пры небясьпецы на расшыраным сьпінным баку шыі сьветлы малюнак у выглядзе акуляраў (адсюль назва). У індыйскім падвідзе «акулярны» малюнак звычайна ўтвораны з аднаго кальца.
Корміцца земнаводнымі, грызунамі, радзей птушкамі. Ядавітая.
Яд выкарыстоўваюць у мэдыцыне.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Зьмяя-акулярніца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў